ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Калдуны

вярнуцца да артыкула Гастранамічныя туры ў Беларусь
Калдуны

Калдуны – гэта традыцыйная страва беларускай кухні. Існуюць дзве разнавіднасці калдуноў: мучныя і бульбяныя.

Калдуны з мукі - гэта маленькага альбо сярэдняга памеру пельмені, якія рыхтуюцца на вадзе, як правіла, дадаюцца яйкі, масла, а часам і сода. Цеста павінна быць мяккім, эластычным і добра расцягвацца.

Калдуны з бульбы - гэта страва, якая нагадвае дранікі. Іх начыняюць мясам (свінінай). Адметнай рысай бульбяных калдуноў з'яўляецца тое, што з дробна нацёртай бульбы ўбіраецца лішняя вадкасць, такім чынам бульбяная маса становіцца шчыльнай і добра захоўвае форму. Сфармаваныя калдуны абсмажваюцца і падаюцца звычайна са смятанай.

Паспрабаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні Вы можаце падчас адной з экскурсій, арганізаванай турыстычным прадпрыемствам «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», далучыўшыся да групавой экскурсіі або заказаўшы індывідуальную экскурсію для вашай сям'і, сяброў, калег.

Графік экскурсій

Заяўка на арганізацыю тура