ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Міжнародны фестываль мастацтваў Славянскі базар у Віцебску

вярнуцца да раздзелу Падзейны турызм у Беларусі

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску ўпершыню прайшоў ў 1992 г. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца тры краіны: Беларусь, Расія, Украіна. Ідэя фестывалю заключаецца ў яднанні славянскіх краін, развіцці культурных сувязяў паміж народамі. Асновай фэсту стаў конкурс маладых выканаўцаў папулярнай песні, які з часам трансфармаваўся ў маштабны міжнародны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску. У 1998 г. конкурс набыў дэвіз - «Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення».

Штогод у рамках фестывалю праходзяць цырымоніі адкрыцця і закрыцця; зборныя і сольныя канцэрты зорак беларускай, расійскай і ўкраінскай эстрады; Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні «Славянскі базар»; Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск», выставы; паказы фільмаў; тэатральныя сустрэчы. З 2005 года добрай традыцыяй стала ўручэнне дзяржаўнай узнагароды «Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення» дзеячам культуры і мастацтва, якія ўнеслі ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і прапаганду дасягненняў сусветнай мастацкай культуры. Так, высокай узнагароды ў розныя гады ўдастойваліся Ала Пугачова, Аляксандра Пахмутава, Уладзімір Мулявін і ансамбль «Песняры», Ігар Лучанок.

У праграме фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску кожны год плануюцца традыцыйныя зборныя канцэрты дзеячаў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны, гасцей с іншых краін; сольныя канцэрты зорак эстрады - Рыгора Лепса, Валерыя Меладзэ, Стаса Міхайлава, гуртоў «Рукі Уверх», «Сплін».

Падчас фестывалю ажывае і сам горад. Сюды прыязджаюць дзеячы мастацтва, мастакі, рамеснікі, якія ладзяць на пешаходных вуліцах Віцебска побач з ракой Заходняя Дзвіна выставы сваіх твораў. На плошчах праводзяцца розныя забаўляльныя праграмы, а мясцовыя ўстановы гатовыя даць усім гасцям смачныя пачастункі.

Туры на Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску

Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прапануе арганізацыю тураў на фестывалі, форумы, фэсты і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Да паслуг нашых кліентаў:

  • распрацоўка індывідуальнай праграмы знаходжання ў Беларусі;
  • браніраванне аўтобусных і чыгуначных білетаў, авіябілетаў;
  • групавыя і індывідуальныя трансферы;
  • браніраванне гасцініц, баз адпачынку;
  • адпачынак у Беларусі;
  • экскурсійная праграма па Беларусі, а таксама Беларусь + Прыбалтыка, Беларусь + Польшча, Беларусь + Украіна;
  • культурная і забаўляльная праграма (наведванне канцэртаў, выступленняў, спаборніцтваў, спектакляў і інш.)