ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Міжнародны тэатральны фестываль Белая Вежа

вярнуцца да раздзелу Падзейны турызм у Беларусі

Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Белая Вежа» праводзіцца з 1996 года і ставіць перад сабой мэту - прадставіць мастацтва нацыянальных тэатраў розных краін свету, якія развіваюць класічныя сцэнічныя традыцыі і накіраваных да пошуку сучасных сродкаў тэатральнай выразнасці. Для знакамітых рэжысёраў і акцёраў, музыкантаў і мастакоў, а таксама маладых талентаў фестываль уБрэсце –гэта выдатная магчымасць прадставіць на суд гледачоў свае лепшыя працы. Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы.

Праграма фестывалю «Белая вежа» ўключае сцэнічныя пастаноўкі сусветнай і нацыянальнай драматургіі, эксперыментальную драму, пластычную драматургію і сучасную харэаграфію, лялечныя спектаклі, вулічныя паказы, моладзевы (студэнцкі) тэатр, гасцявыя спектаклі.

У фестывалі прымаюць удзел драматычныя, музычныя і пластычныя тэатры з розных краін свету: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Туркменістана , Украіны, Францыі, Чэхіі. Спектаклі дэманструюцца ў самых розных жанрах: тэатр формы, гульня ў гатычны трылер, драма, непраўдападобная прытча, школьны квэст, фантасмагорыя, рок-опера, мюзікл і камедыя. Таксама ў рамках фестывалю праходзяць монаспектаклі, вулічныя і харэаграфічныя пастаноўкі.

Туры на Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа»

Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прапануе арганізацыю тураў на фестывалі, форумы, фэсты і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Да паслуг нашых кліентаў:

  • распрацоўка індывідуальнай праграмы знаходжання ў Беларусі;
  • браніраванне аўтобусных і чыгуначных білетаў, авіябілетаў;
  • групавыя і індывідуальныя трансферы;
  • браніраванне гасцініц, баз адпачынку;
  • адпачынак у Беларусі;
  • экскурсійная праграма па Беларусі, а таксама Беларусь + Прыбалтыка, Беларусь + Польшча, Беларусь + Украіна;
  • культурная і забаўляльная праграма (наведванне канцэртаў, выступленняў, спаборніцтваў, спектакляў і інш.)

Падзейны каляндар Беларусі

Заяўка на арганізацыю тура