ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Калядныя балі ў Мірскім замку

вярнуцца да раздзелу Падзейны турызм у Беларусі

Калядныя балі ў Мірскім замку - гэта адна з самых яркіх і незабыўных падзей у культурным жыцці Беларусі. Добрай традыцыяй стала штогадовае правядзенне такіх баляў у сярэднявечным замку. Дадзенае мерапрыемства з кожным годам набывае ўсё большую папулярнасць: колькасць удзельнікаў і гледачоў нязменна расце. У мястэчка Мір прыязджаюць госці не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Кожны год калядныя балі праходзяць па новым сцэнарыі - канцэпцыя мерапрыемства распрацоўваецца задоўга да падзеі. Нязменнымі застаюцца раскошныя інтэр'еры Мірскага замка, у якіх праходзяць балі, а таксама незабыўная атмасфера, якая ствараецца прыдворнымі музыкамі і гаспадарамі замка.

У 2017 г. Калядны баль быў дадзены з нагоды імянінаў Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл, сястры князя Пане Каханку. Традыцыйна танцы былі арганізаваны ў Партрэтнай зале. Госці мерапрыемства сталі непасрэднымі ўдзельнікамі новай займальнай праграмы, якая ўключала ў сябе танцавальныя, музычныя і інтэрактыўныя нумары. Падчас балю, удзельнікі змаглі прадэманстраваць сваё танцавальнае майстэрства, а таксама паўдзельнічаць у танцавальным майстар-класе ад сапраўдных прафесіяналаў. Забаўлялі і здзіўлялі гасцей гаспадары замка - Тэафілія Канстанцыя Радзівіл і Пане Каханку.

Дзіцячыя калядныя балі таксама прайшлі ў гасціннага роду Радзівілаў. Тэафілія і Пане Каханку ў лёгкай гульнявой форме вучылі дзетак асновам бальных танцаў. Маленькія госці замка прынялі ўдзел у балі-маскарадзе, вясёлых гульнях і конкурсах, а яшчэ пазнаёміліся з прывідам Мірскага замка.

Туры на Калядныя балі ў Мірскім замку

Белорусский туроператор "Автоматизированные технологии туризма" предлагает организацию туров на фестивали, форумы, фесты и иные мероприятия на территории Беларуси. К услугам наших клиентов:

Беларускі тураператар "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму" прапануе арганізацыю тураў на фестывалі, форумы, фэсты і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Да паслуг нашых кліентаў:

  • распрацоўка індывідуальнай праграмы знаходжання ў Беларусі;
  • браніраванне аўтобусных і чыгуначных білетаў, авіябілетаў;
  • групавыя і індывідуальныя трансферы;
  • браніраванне гасцініц, баз адпачынку, сядзібаў;
  • адпачынак у Беларусі;
  • экскурсійная праграма па Беларусі, а таксама Беларусь + Прыбалтыка, Беларусь + Польшча, Беларусь + Украіна;
  • культурная і забаўляльная праграма (наведванне канцэртаў, выступленняў, спаборніцтваў, спектакляў і інш.)

Падзейны каляндар Беларусі

Заяўка на арганізацыю тура