ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Усебеларускі фестываль народнага гумару Аўцюкі

вярнуцца да раздзелу Падзейны турызм у Беларусі

«Малыя Аўцюкі ў параўнанні з Вялікімі Аўцюкамі на сто хат салідней. Вось вам і першы жарт.»

Фестываль у Аўцюках - гэта унікальнае масавае народнае свята са мноствам забаў, непаўторным мясцовым гумарам, сытнай сельскай кухняй, куды прыязджаюць госці з усёй Беларусі і не толькі. Свята праводзіцца ў Аўцюках з 1995 года і за гэты час паставіла назву вёскі пад г. Калінкавічы ў адзін шэраг з такімі прызнанымі цэнтрамі гумару, як Габрава, Адэса і Сарочынцы. Фестываль праходзіць раз у два гады летам у вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі і раённым цэнтры г. Калінкавічы. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Гомельскі аблвыканкам і Калінкавіцкі райвыканкам. На фестывалі спаборнічаюць гумарысты з усёй краіны, а таксама госці з Расіі, Украіны і Малдовы. На фестывалі ў Аўцюках жартуюць усё і ўсюды - прадаўцы піражкоў з пакупнікамі, госці, канкурсанты і журы, і нават міліцыянты, правяраючы сумачкі на ўваходзе.

Традыцыйна свята праходзіць у ліпені і адкрываецца цырымоніяй прымірэння паміж «варагуючымі» вёскамі Малыя і Вялікія Аўцюкі. У праграме фестывалю народны гумар, канцэрты, прэзентацыі турыстычных маршрутаў , моладзевая дыскатэка, конкурс прыгажосці «Міс Аўцюкі», Аўцюкоўскія Алімпійскія гульні, канцэртныя праграмы творчых калектываў, гумарыстычныя маналогі беларускіх пісьменнікаў і сатырыкаў, прагулкі па вясковых падворках, запальныя прыпеўкі ад вакальнага ансамбля «Вікторыя», жартоўны футбольны матч, выстава рэтра аўтамабіляў «Аўцюкоўскія тачкі », арт-фантан з выставай мастакоў-карыкатурыстаў.

Акрамя знаёмства з народным гумарам на фестывалі ёсць магчымасць пазнаёміцца з нацыянальнай кухняй. На галоўнай вуліцы г. Калінкавічы выстройваюцца тэматычныя падворкі ў выглядзе невялікіх вясковых хатак, дзе мясцовыя жыхары па беларускаму звычаю «частуюць гасцей». Тут можна пакаштаваць гарачую бульбу, каўбасы, кашы, пірагі, дранікі, бліны і ладкі, разнастайную выпечку. Хітом гастрапраграмы стаў ужо легендарны аўцюкоўскі самагон «Рагатуха».

Для дзяцей арганізатары мерапрыемства прадугледзелі дзіцячую пляцоўку «Аўцюкоўскія забаўкі», каруселі, батуты і надзіманыя гарадкі, працуе выстава з хамячкамі і трусамі. Таксама працуе фотозона і галерэя «Аўцюкі - восьмы цуд свету» , дзе можна прымерыць на сябе розныя гумарыстычныя вобразы. Занятак па душы знойдзецца і для шапаголікаў - народныя рамеснікі выстаўляюць разнастайныя вырабы з дрэва, паперы, саломкі, гліны, воску, каменя, вялікі выбар сурвэтак, ручнікоў, саламяных капелюшоў і вышыванак. У завяршэнні мерапрыемства звычайна праходзіць гала-канцэрт з удзелам прадстаўнікоў беларускай самадзейнасці і феерверк.

Калі Вы жадаеце падсілкаваць сябе станоўчымі эмоцыямі і энергіяй, пазнаёміцца з прыродным гумарам, талентамі і знаходлівасцю палешукоў, далучыцца да вытокаў святочнага народнага жыцця - Аўцюкі чакаюць Вас!

Туры на Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі»

Беларускі тураператар «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прапануе арганізацыю тураў на фестывалі, форумы, фэсты і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Да паслуг нашых кліентаў:

  • распрацоўка індывідуальнай праграмы знаходжання ў Беларусі;
  • браніраванне аўтобусных і чыгуначных білетаў, авіябілетаў;
  • групавыя і індывідуальныя трансферы;
  • браніраванне гасцініц, баз адпачынку;
  • квіткі на мерапрыемствы;
  • адпачынак у Беларусі;
  • экскурсійная праграма па Беларусі, а таксама Беларусь + Прыбалтыка, Беларусь + Польшча, Беларусь + Украіна;
  • культурная і забаўляльная праграма (наведванне канцэртаў, выступленняў, спаборніцтваў, спектакляў і інш.)

Падзейны каляндар Беларусі

Заяўка на арганізацыю тура