ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

10 прычын наведаць Магілёўскую вобласць

У адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны Магілёўская вобласць застаецца белай плямай на карце для гасцей Беларусі. Турысты прыязджаюць паглядзець замкі Міра і Нясвіжа, велічную Белавежскую пушчу і мужную Брэсцкую крэпасць, старажытную архітэктуру і храмы Гродзеншчыны, жывапісныя азёрныя ландшафты Віцебшчыны, пра якія шмат чулі калі не ўсе, то многія. А вось Магілёўская вобласць моцна недаацэненая з пункту гледжання турыстычнай прывабнасці. А між тым, тут таксама маецца вялікая колькасць славутасцяў, якія захоўваюць у сабе памяць шматвяковай гісторыі і сваю атмасферу.

Прадстаўляем вашай увазе 10 прычын, па якіх варта хоць аднойчы наведаць Магілёўскую вобласць.

  • Пазнаёміцца з «запасной» сталіцай БССР.

  • Наведаць поле Канстанціна Сіманава – Буйніцкае поле.

  • Убачыць непрыступную крэпасць часоў Напалеона ў Бабруйску.

  • Акунуцца ў самую вялікую на Усходне-Еўрапейскай раўніне крыніцу – «Блакітную крыніцу».

  • Убачыць нерукатворнае аблічча Хрыста ў манастыры ў Пустынках.

  • Наведаць беларускі «Версаль» – палацава-паркавы ансамбль у Жылічах.

  • Пабываць у маёнтку фаварыта Кацярыны II у Крычаве.

  • Адсвяткаваць Дзень агурка ў Шклове.

  • Пакаштаваць «крафтавыя» сыры на фестывалі «Гаспадарчы сыр» у Слаўгарадзе.

  • Пасядзець за партай, за якой сядзеў першы прэзідэнт Беларусі, у Александрыі.

  • Магілёў
  • Буйніцкае поле
  • Бабруйская крэпасць
  • Блакітная крыніца
  • Успенскі манастыр у Пустынках
  • Жыліцкі палац
  • Палац Пацёмкіна ў Крычаве
  • Дзень агурка
  • Гаспадарчы сыр
  • Школа-музей у Александрыі
        
  • Прычына №1 – Пазнаёміцца з «запасной» сталіцай БССР.     

    Магілёў – горад з багатай гісторыяй. У часы Першай сусветнай вайны да сакавіка 1917 года ён быў ваеннай сталіцай Расійскай імперыі, трэцім па важнасці цэнтрам пасля Пецярбурга і Масквы, менавіта тут знаходзілася рэзідэнцыя імператара Мікалая II. А ў 1939 г. сюды планавалі перанесці сталіцу БССР і нават пабудавалі Дом Саветаў па аналогіі з Мiнскім Домам Ураду. Нягледзячы на тое, што горад быў моцна разбураны і большасць славутых месцаў была знішчана, у Магілёве засталася досыць вялікая колькасць унікальных аб'ектаў: гэта і самая высокая ў Беларусі Ратуша, і самая доўгая ў Беларусі пешаходная вуліца (1,5 км), і Магілёўская мужчынская гімназія, дзе вучыліся першы прэзідэнт сената Гавайскіх выспаў Мікалай Судзілоўскі і даследчык Поўначы Ота Шміт; асабняк XVII стагоддзя, дзе спыняўся імператар Аўстра-Венгрыі Іосіф II ў 1780 годзе і падпісаў з Кацярынай II Руска-Аўстрыйскі дагавор; Свята-Нікольскі манастыр XVII ст., куды прыходзіў на малебен імператар Мікалай II; Музей Масленнікава - былы сялянска-зямельны банк, дзе ў апошні раз бачылі галоўную праваслаўную рэліквію Беларусі – крыж Еўфрасінні Полацкай; Драматычны тэатр, і, вядома, адзін з сімвалаў горада - помнік астролага і сонечны гадзіннік на плошчы Зорак. І гэта далёка не поўны пералік цікавых і займальных месцаў горада.

  • Прычына №2 – Наведаць поле Канстанціна Сіманава – Буйніцкае поле.     

    Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» ўвекавечвае памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія на працягу 23 дзён у ліпені 1941 года абаранялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і здолелі стрымаць групу армій «Цэнтр», якія ішлі на Маскву. Падзеі з Буйніцкага поля знайшлі адлюстраванне ў рамане «Жывыя і мёртвыя» журналіста Канстанціна Сіманава, які быў туды камандзіраваны рэдакцыяй газеты. Па заканчэнні вайны пісьменнік не раз вяртаўся сюды, а пазней завяшчаў развеяць свой прах над Буйніцкім полем.

  • Прычына №3 – Убачыць непрыступную крэпасць часоў Напалеона ў Бабруйску.     

    Бабруйская крэпасць – адна з самых магутных і непрыступных ва ўсёй Еўропе ў XIX ст. Падчас вайны 1812 года яна змагла вытрымаць двухмесячную аблогу напалеонаўскіх гармат і спыніць імклівае прасоўванне варожых войскаў на Маскву. А пасля вайны рэканструяваная крэпасць выкарыстоўвалася як катарга для палітвязняў, першымі вязнямі якой былі дзекабрысты. На сённяшні дзень ад умацаванняў Бабруйскай крэпасці захаваліся некалькі фартоў, вароты, фрагменты валаў.

  • Прычына №4 – Акунуцца ў самую вялікую на Усходне-Еўрапейскай раўніне крыніцу – «Блакітную крыніцу».     

    «Блакітная крыніца», або Сіні калодзеж – адзін з 7 цудаў Беларусі. Гэта самая вялікая крыніца не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй Усходне-Еўрапейскай раўніне. Крыніца лічыцца гаючай. Штогод 14 жніўня сюды прыбывае вялікая колькасць паломнікаў, каб акунуцца і набраць вады ў цудатворнай крыніцы.

  •              
  • Прычына №5 – Убачыць нерукатворнае аблічча Хрыста ў манастыры ў Пустынках.     

    Успенскі манастыр у Пустынках прыцягвае паломнікаў з розных куткоў Беларусі і Расіі. У першую чаргу сюды прыязджаюць паглядзець на аблічча Хрыста, якое цудоўным чынам праступіла на адной са сцен манастыра. Вобраз Ісуса падобны на той, што захаваны на Турынскай плашчаніцы. Акрамя таго, тут знаходзіцца гаючая крыніца, дзякуючы якой і паўстаў манастыр.

  • Прычына №6 – Наведаць беларускі «Версаль» – палацава-паркавы ансамбль у Жылічах.     

    Палацава-паркавы ансамбль у Жылічах – палацавы комплекс XIX ст., які належаў роду Булгакаў і па прыгажосці ўнутранага ўбрання мог на роўных супернічаць з маёнткамі Радзівілаў. Кожная зала палаца была індывідуальна дэкарыраваная – ляпніна, скульптурная пластыка, барэльефы, пазалота захаваліся і да нашых дзён.

  • Прычына №7 – Пабываць у маёнтку фаварыта Кацярыны II у Крычаве.     

    Палац Пацёмкіна ў Крычаве – беларускі маёнтак, які Кацярына II пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай аддала ў валоданне свайму фаварыту – князю Рыгору Пацёмкіну. Будынак палаца з вышыні птушынага палёту нагадвае літару «Е» – у знак адданасці імператрыцы. Сёння ў будынку дзейнічаюць музей і аддзел ЗАГС.

  •          
  • Прычына №8 – Адсвяткаваць Дзень агурка ў Шклове.     

    Горад Шклоў называюць «агурочнай сталіцай» Беларусі – гэтая гародніна вырошчваецца тут з XVI стагоддзя. Штогод у Шклове ладзяць сезонны кірмаш, прысвечаны збору летняга ўраджаю, у якім пераважаюць менавіта агуркі. Таму і назвалі гэты кірмаш «Днём агурка». У горадзе нават усталявалі «Помнік агурку». Акрамя агуркоў у Шклове варта ўбачыць Ратушу XVIII стагоддзя з прымыкаючымі да яе гандлёвымі радамі.

  • Прычына №9 – Пакаштаваць «крафтавыя» сыры на фестывалі «Гаспадарчы сыр» у Слаўгарадзе.     

    Слаўгарад – адзін з раённых цэнтраў у Магілёўскай вобласці. Штогод тут праводзіцца фестываль «Гаспадарчы сыр», на якім можна пакаштаваць і набыць хатнія сыры разнастайных гатункаў. «Крафтавыя» сыры слаўгарадскіх сыраробаў ацанілі нават французскія прадстаўнікі ААН.

  •                                                        
  • Прычына №10 – Пасядзець за партай, за якой сядзеў першы прэзідэнт Беларусі, у Александрыі.     

    Александрыя – гэта невялікі аграгарадок у Шклоўскім раёне, які атрымаў сваю вядомасць дзякуючы таму, што з'яўляецца малой радзімай першага прэзідэнта Беларусі. Тут знаходзіцца школа, у якой ён некалі вучыўся і адзін кабінет якой займае музей, прысвечаны прэзідэнту. У вёсцы штогод праводзіцца фестываль мастацтваў «Александрыя збірае сяброў».

  • Магілёў

    Прычына №1
    Пазнаёміцца з «запасной» сталіцай БССР.

  • Буйніцкае поле

    Прычына №2
    Наведаць поле Канстанціна Сіманава – Буйніцкае поле.

  • Бабруйская крэпасць

    Прычына №3
    Убачыць непрыступную крэпасць часоў Напалеона ў Бабруйску.

  • Блакітная крыніца

    Прычына №4
    Акунуцца ў самую вялікую на Усходне-Еўрапейскай раўніне крыніцу - «Блакітную крыніцу».

  • Успенскі манастыр у Пустынках

    Прычына №5
    Убачыць нерукатворнае аблічча Хрыста ў манастыры ў Пустынках.

  • Жыліцкі палац

    Прычына №6
    Наведаць беларускі «Версаль» – палацава-паркавы ансамбль у Жылічах.

  • Палац Пацёмкіна ў Крычаве

    Прычына №7
    Пабываць у маёнтку фаварыта Кацярыны II у Крычаве.

  • Дзень агурка

    Прычына №8
    Адсвяткаваць Дзень агурка ў Шклове.

  • Гаспадарчы сыр

    Прычына №9
    Пакаштаваць «крафтавыя» сыры на фестывалі «Гаспадарчы сыр» у Слаўгарадзе.

  • Школа-музей у Александрыі

    Прычына №10
    Пасядзець за партай, за якой сядзеў першы прэзідэнт Беларусі, у Александрыі.

Магілёўская вобласць не менш дзіўная і цікавая, чым іншыя рэгіёны Беларусі. Тут можна ўбачыць старадаўнія маёнткі, замкі і крэпасці, дакрануцца да гісторыі старажытных гарадоў, пабываць на незвычайных фестывалях і святах, пакланіцца святыням ці проста адчуць цудадзейную сілу лекавых крыніц.
На партале Еkskursii.by Вы можаце паглядзець усе экскурсіі па Беларусі і запісацца на ўпадабаны вам маршрут у складзе зборнай групы.

Таксама ў Вас ёсць магчымасць забраніраваць індывідуальны тур у Беларусь на любую колькасць дзён знаходжання ў краіне. Высокакваліфікаваныя спецыялісты экскурсійнага аддзела складуць для Вас аптымальны маршрут з арганізацыяй харчавання, размяшчэннем у камфартабельных гасцініцах, збалансаванай экскурсійнай праграмай. Атрымаць кансультацыю па арганізацыі падарожжа ў Беларусь можна наступнымі спосабамі: