ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Бернардынцы

Бернардынцы - каталіцкі манаскі ордэн. Вылучыўся з ордэна цыстэрыанцаў пасля яго рэарганізацыі ў XII стагоддзі Бернарам Клярвоскiм. Бернардынцамi таксама называлі манахаў-францысканцаў, якiя строга прытрымлівалiся статута свайго ордэна, які ў 1453 абгрунтаваўся ў Польшчы пры саборы св. Бернарда ў Кракаве. Ордэн займаў сярэдняе становішча ў адносінах да захавання манаскай дысцыпліны паміж меншым і самым строгім статутамі св.Франдаска Асізскага. Бернардынцы з'яўляліся адным з самых папулярных тыпаў польскага манаства, рэзка адрозніваючыся ад іншага чорнага духавенства. Манахі адрозніваліся пабожнасцю і шчырасцю, не фанатычнай рэлігійнасьцю, нярэдка былі вельмі адукаваныя, заўсёды былi вясёлыя і дабрадушныя, за што карысталіся ўсеагульнай любоўю.
Бернардынцы з'явіліся ў ВкЛ ў 1468 г. Тады жа на рахунак нейкага купца быў пабудаваны ў Коўна, паблізу ўпадзення Віліі ў Нёман, першы іх драўляны манастыр з царквой у гонар св. Георгія.