Лавандавая ферма «Лаванда Мія»

LavandaMia — гэта мара адной беларускай сям'і, якая стала рэальнасцю. Цяпер тут і лаванда, і духмяныя сашэ, і букеты сухацветаў, і ўтульныя майстэрні. Усё сваё, роднае, ручной работы.

А ў чэрвені–ліпені, калі лаванда цвіце, ферма ператвараецца ў месца прыцягнення для ўсіх, хто любіць прыгожыя фота, натуральныя падарункі і проста добрую атмасферу.

Гаспадары з задавальненнем паказваюць, як расце лаванда, як за ёй даглядаюць, калі збіраюць і што потым з яе робяць. Асноўныя прынцыпы фермы — натуральнасць, экалагічнасць і душэўнасць.

Размяшчэнне на карце - Лавандавая ферма «Лаванда Мія»

Адрас Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, аграгарадок Сошна GPS Google: 52.24565′ N, 26.34985′ E