ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

II Еурапейскiя гульнi 2019

Еўрапейскія гульні 2019 - найбольш значнае спартыўнае мерапрыемства для іміджу Беларусі, якое пройдзе ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.  Гэта міжнародныя комплексныя спаборніцтвы сярод спартсменаў еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца кожныя чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх Алімпійскіх Камітэтаў. У беларускай сталіцы ў рамках 2-х Еўрапейскіх гульняў будуць разыграны 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Сярод дысцыплін, якія будуць прадстаўлены на 2-х Еўрапейскіх гульнях у Мінску - спартыўная акрабатыка, аэробіка, бадмінтон, баскетбол 3x3, бокс, барацьба, дзюдо, каратэ, самба, веласіпедны спорт (трэк, шаша), спартыўная гімнастыка, мастацкая гімнастыка, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, настольны тэніс, пляжны футбол, скачкі на батуце, стральба (з лука, кулявая, стэндавая).  Спаборніцтвы пройдуць на найбуйнейшых спартыўных пляцоўках Мінска, сярод якіх стадыён «Дынама», спартыўныя комплексы «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна».
У рамках 2-х Еўрапейскіх гульняў у Беларусі спаборніцтвы ў 8 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіо 2020 года, а спаборніцтвы па боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.
Гасцей і ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў 2019 чакае яркая і захапляльная барацьба, грандыёзныя шоу адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў, а таксама гасцінная атмасфера!

2-е Еўрапейскія гульні ў Рэспубліцы Беларусь з 21 па 30 чэрвеня 2019 году - гэта:

  • 23 спартыўныя дысцыпліны
  • 15 відаў спорту
  • удзельнікі з 50 краін свету
  • больш 4 000 спартсменаў

Запрашаем гасцей сталіцы на займальныя экскурсіі па Мінску і ўсёй Беларусі! Далучайцеся да зборных групаў і браніруйце індывідуальныя экскурсіі для кампаніі! Хай знаёмства з Беларуссю будзе яркім!