- Галоўная
- →
- Гарады Беларусі
- →
- Пяскі
Фота - Пяскі
Размяшчэнне - Пяскі
Пяскі - аграгарадок, цэнтр Пескоўскага сельсавета Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў 9 км да паўднёвага ўсходу ад горада Масты, у якім знаходзіцца найблізкая да Пяскоў чыг. станцыя. Пяскі размешчаны на скрыжаванні аўтадарог Масты - Зэльва і Ваўкавыск - Шчучын. Праз пасёлак працякае рака Зэльвянка.
раскрыць увесь тэкстГісторыя развіцця - Пяскі
Упершыню Пяскі згадваюцца ў XVI стагоддзі, яны ўваходзілі ў склад Ваўкавыскага павета Наваградскага ваяводства.
У XVII стагоддзі прыстанкам валодалі Сапегі, якія ў 1682 годзе пабудавалі касцёл Прачыстай Панны Марыі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Пяскі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губерні.
У 1870 годзе пабудавана праваслаўная Царква Святога Мікалая.
У 1900-1915 гадах у Пясках на месцы старога касцёла быў збудаваны неагатычны храм Маці Божай Ружанцовай.
Паводле Рыжскай мірнай дамовы (1921) Пяскі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе належалі Ваўкавыскаму павету Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Пяскі ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета.
У гады Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 Пяскі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, тут было арганізавана гета.
Турыстычны патэнцыял - Пяскі
Касцёл Богамаці Ружанцовай.
Царква Святога Мікалая.
Габрэйскі і каталіцкія могільнікі.
Помнік яўрэям - ахвярам Халакосту.