ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Мінск - Хатынь - Курган Славы

Забраніраваць экскурсію Праграма экскурсіі

Забраніраваць экскурсію
Працягласць: 190 км
Працягласць: 09:00 г.
Від: Аўтобусна-пешая
Мова правядзення: беларуская

Мінск - горад з багатым на падзеі мінулым, не меней паспяховай сучаснасцю і з перспектыўнай будучыняй. Вы прагуляецеся па ціхіх, утульных вуліцах і праедзеце па сучасных шумных праспектах. Сёння тут кіпіць мірнае жыццё, але азірнёмся назад - прайшло не мала часу з дня завяршэння кровапралітнай і бязлітаснай Вялікай Айчыннай вайны, але памяць пра яе жыве і будзе жыць ва ўсіх краінах, якія закранула трагедыя. Беларусь не стала выключэннем - памяць ваенных гадоў захоўваюць музеі і мемарыяльныя комплексы. Падчас экскурсіі Вы наведаеце два з іх: Хатынь і Курган Славы.

Праграма экскурсіі

Праграма экскурсі - Мінск - Хатынь - Курган Славы

  • Збор групы
    Збор групы
  • Славутасць
    Славутасць Прывакзальная плошча (вонкавы агляд)
    Прывакзальная плошча – твар горада, месца сустрэч і правадоў. Як і твар чалавека, ён старэе і змяняецца ад часу і падзей. Аднак талентам і майстэрствам архітэктары ўдыхаюць ізноў і зноў у яго новае жыццё. І сёння, пры выйсці з аднаго з лепшых вакзалаў Еўропы, перад Вамі адкрываюцца пышныя «вароты горада», прасторная плошча і развітая інфраструктура. Сучасны будынак чыгуначнага вакзала арганічна ўпісваецца ў ансамбль пышнага сталінскага класіцызму.
  • Славутасць
    Славутасць Плошча Незалежнасці
    Калі развязкі дарог прыдуманы для разгрузкі вуліц, то пляцы - для «разгрузкі» і адпачынку людзей. Адна з іх — плошча Незалежнасці. Заняўшы ганаровае месца ў цэнтры горада, яна сабрала вакол сябе мноства выбітнасцяў: найпрыгожы касцёл Менска і самы стары ўніверсітэт, урадавыя будынкі і самы вялікі ў постсавецкай прасторы помнік Леніну. Сучасны ландшафт дапоўнілі траўнікі зеляніны і фантаны, утульныя крамкі і шкляныя купалы трохпавярховага падземнага горада — ТЦ «Сталіца».
  • Славутасць
    Славутасць Праспект Незалежнасці (вонкавы агляд)
    Ад плошчы Незалежнасці бярэ свой пачатак аднайменны праспект, хоць раней назву сваю ён змяняў 14 раз. Гэта цэнтральная і найбуйная магістраль Мінска, маштабны твор мастацтва і захавальнік памяці. Ён памятае мноства палітыкаў, пісьменнікаў, мастакоў… Праспект Незалежнасці — адзіны прыклад гэткага працяглага ўчастку гарадской забудовы, дзе атрымалася ў поўнай меры захаваць адзінства формы і стылю. Праспект прэтэндаваў на занясенне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
  • Славутасць
    Славутасць Плошча Свабоды
    Не кожны горад можа пахваліцца 2 цэнтрамі – беларускай сталіцы тут пашанцавала. Апроч сучаснага цэнтра з Домам Урада, захаваўся цэнтр гістарычны са знакам гарадскога самакіравання – ратушай. Вытанчаныя вулачкі, што опавязваюць яго, з мудрагелістымі лініямі хат, сярэднявечныя храмы і кляштары – усё гэта надае плошчы Свабоды адмысловы непаўторны каларыт. З усяго горада сюды сцякаюцца не толькі турысты, але і мясцовыя жыхары, каб адчуць дух даўніны і паслухаць жывую музыку вуліц.
  • Славутасць
    Славутасць Мінскае замчышча (вонкавы агляд)
    Невялікі ўзгорак на набярэжнай Свіслачы, а таксама макет падмурка першага гарадскога храма ў натуральную велічыню — вось, мабыць, усё, што сёння нагадвае пра сярэднявечную крэпасць. Па адной з версій, тут заснаваны старажытны Менск, які быў адбудаваны ў зліцця дзвюх рэк і акружаны земляным валам. Так ці інакш, месца гэта маляўнічае і абвеянае легендамі і наданнямі.
  • Славутасць
    Славутасць Траецкае прадмесце
    Напачатку XVI стагоддзя, на ўзгорку, што ўзвышаўся над Свіслаччу, збудаваны быў Траецкі манастыр з царквой. Вакол іх фармаваўся жылы квартал, што так і называлі — Траецкім. Час захаваў для нас Траецкае прадмесце з яго рознакаляровымі хаткамі і ціхімі маляўнічымі вулачкамі. Сёння гэта помнік архітэктуры і культуры міжнароднага значэння. Стылізаваныя кафейні і музеі пераносяць нас на імгненне назад у XVI стагоддзе, дзе дзень за днём пішацца вялікая гісторыя.
  • Славутасць
    Славутасць Востраў мужнасці і смутку
    Ва ўваходу вялікі валун з умураваным абразам. Пад абразам тэкст: «Сынам, загінулым у Афганістане, збудаваны гэты храм. Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі». А яшчэ чорная капліца са званом і анёл захавальнік, які плача. Гэта месца памяці і смутку аб трох тысячах беларускіх хлопцаў, што воляй лёсу сталі ваярамі-інтэрнацыяналістамі і загінулі ў горным дзікім краі. Гэта Выспа мужнасці і смуткувыспа слез.
  • Славутасць
    Славутасць Спартыўны комплекс Мінск-Арэна (вонкавы агляд)
    Раз-пораз чуваць тут «Бела-сіні – самы моцны!» Дамашняя арэна ХК «Дынама» і адно з самых сучасных збудаванняў Еўропы, для правядзення міжнародных спартыўных і культурна-забаўляльных імпрэз – Шматфункцыйны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна». Архітэктар Валер Куцко стварыў унікальны помнік сучаснай архітэктуры – стылю хай-тэк. Сваёй прыгажосцю, дызайнам, функцыйнасцю арэна перасягае ўсе папярэднія спартовыя збудаванні Беларусі. З 2010 года яна стала пляцоўкай мноства сусветна-значных спартыўных спаборніцтваў і найбуйнай канцэртнай пляцоўкай. Побач змесцавана алея Спартыўнай славы і стэла «Трыумф».
  • Славутасць
    Славутасць Нацыянальная Бібліятэка Беларусі (вонкавы агляд)
    «Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» - парэкамендаваў нам беларускі першадрукар Францыск Скарына. Менавіта ён сустрэне Вас у галоўнага ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Яна стала не толькі сховішчам усякага выгляду кніг, але і помнікам сучаснай архітэктуры. Паглядзець на яе з'язджаюцца госці з розных гарадоў і краін свету. А завяршае яе адкрытая аглядная пляцоўка, дзе з вышыні 73 метраў можна зірнуць на Менск - цудоўныя выгляды адкрыюцца Вам як у дзённы, так і ў вячэрні час.
  • Абед
    Абед
  • Пераезд
    Пераезд у Лагойск (61 км)
  • Славутасць
    Славутасць Мемарыяльны комплекс «Хатынь»
    Хатынь – гэту беларускую вёску Вы не знойдзеце нават на самай падрабязнай мапе. У 1943 годзе яна была сцёртая полымем з твару зямлі, разам з жыхарамі. Хатынь стала знакам трагедыі беларускага народа, старонкай смутку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і без таго сумнай. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – мемарыял у памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і велізарнага ўнёску беларускага народа, што прынёс незлічоныя ахвяры ў імя перамогі. На тэрыторыі комплексу знаходзіцца адзiная ў свеце «Могiлка вёсак» – 185 магіл, кожная з якіх сімвалізуе адну з неадроджаных беларускіх вёсак, спаленых разам з насельніцтвам.
  • Пераезд
    Пераезд у Смалявічы (53 км)
  • Славутасць
    Славутасць Курган Славы
    Курган Славы – гэта насыпны ўзгорак у 70 метраў. Праз 20 гадоў, пасля вызвалення Беларусі, сюды везлі зямлю з шматлікіх краін, якія ў поўнай меры адчулі на сабе гора і трагедыю ваенных гадоў – так стваралі рукатворны ўзгорак. І цяпер у нетрах яго зямля, якая стогне смуткам, прывезеная з 12 гарадоў-герояў 1 крэпасці-героя. Побач размешчана экспазіцыя вайсковай тэхнікі. Над узгоркам – чатыры стуленыя 35-мятровыя багнеты-абеліскі, сімвалізуючыя баявое братэрства 4 Франтоў: першага, другога і трэцяга Беларускіх і першага Прыбалтыйскага, якія вызвалілі «Зямлю пад белымі крыламі».
    Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем Вашу ўвагу, што зараз на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» праводзяцца работы па капітальным рамонце з мадэрнізацыяй і элементамі рэканструкцыі і рэстаўрацыі. Просім прабачэння за нязручнасці.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (26 км)
  • Заканчэнне экскурсіі

Водгукі кліентаў

Карта маршруту экскурсіі Мінск - Хатынь - Курган Славы