ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

У госці да Дзеда Мароза

Новы год – гэта час чараўніцтва і шчасця. У гэтае свята кожны можа паверыць у казку, акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага, чароўнага і незабыўнага. Асабліва чакаюць гэтае свята дзеці, звязваючы яго з цудамі і падарункамі. А ўсе бацькі мараць, каб яно запомнілася і парадавала іх дзіця. Ну які ж Новы год без Дзеда Мароза? Можна запрасіць віноўніка імпрэзы да сябе дадому, а можна адправіцца ў госці да яго! Толькі вось пытанне: куды паехаць да Дзеда Мароза?

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе самыя цікавыя месцы, дзе можна сустрэцца з галоўным сімвалам свята. Экскурсіі да беларускага Дзеда Мароза праводзяцца кваліфікаванымі атэставанымі гідамі-экскурсаводамі, уключаюць у сябе ўваходныя квіткі і анімацыйныя праграмы, а ўсе пераезды арганізуюцца на камфартабельных аўтобусах. Выбірайце ўпадабаны Вам варыянт і дасылайце заяўку - мы прадумаем усё да дробязяў і зробім так, каб у Вашага дзіцяці засталіся казачныя ўражанні ад сустрэчы Новага года.

Назва Апісанне
Новы год у Белавежскай пушчы
з 25.12.2023 па 15.01.2024
Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Сядзіба беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы – самы вядомы турыстычны брэнд краіны. Гэта адно з самых прыгожых месцаў «пражывання» Дзеда Мароза ў свеце, якое стварае атмасферу свята і адчуванне чараўніцтва.

У праграму ўключаны:

  • наведванне вальераў з дзікімі жывёламі;
  • наведванне Сядзібы Дзеда Мароза;
  • салодкі падарунак;
  • транспартна-экскурсійнае суправаджэнне.
замовіць
Навагодняя казка «Па той бок люстэрка» у парку ДЫППРЫЗ
з 22.12.2023 па 07.01.2024
Зааландшафтны парк Дыпрыз

Парк жывёл запрашае чароўна правесці гэты год у незвычайнай атмасферы. Тэматычная праграма «Па той бок люстэрка» прапануе сустрэцца з рознымі казачнымі персанажамі: паштальёнам Печкіным, Малефісентай, прынцэсай Фіёна, Герміёнай Грэнджэр і інш. І не хвалюйцеся, калі сварлівы Грынч кіне ў вас цукерку!

У праграму ўключаны:

  • наведванне казачных лакацый парка;
  • удзел у Навагодняй казцы «Па той бок люстэрка»;
  • навагодні падарунак (для дзяцей);
  • праезд на камфартабельным аўтобусе;
  • суправаджальны гід у дарозе.
замовіць
Да Дзеда Мароза ў Дудуткі
з 22.12.2023 па 07.01.2024
Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій Дудуткі

Чароўны прыём Дзедам Марозам і Снягуркай на свежым паветры на тэрыторыі рэзідэнцыі, дзе ўсе госці змогуць не толькі пагутарыць з Дзядулем, але і атрымаць выдатны навагодні настрой у займальных гульнях са Снягуркай, пакаштаваць навагодняй чароўнай гарбаты, а дзеткі змогуць атрымаць салодкі сувенір ад Дзеда Мароза!

У праграму ўключаны:

  • экскурсія па комплексе;
  • наведванне рэзідэнцыі Дзеда Мароза;
  • водарная гарбата;
  • салодкі падаруначак-сувенір;
  • праезд на камфартабельным аўтобусе;
  • суправаджальны гід у дарозе.
замовіць
Да Дзеда Мароза на Лінію Сталіна
з 23.12.2023 па 07.01.2024
Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна»

Чырвонае паліто строгага крою з эпалетамі на плячах, каракулевы каўнер і шапка з зоркай – мабыць, самы незвычайны Дзед Мароз чакае Вас на «Лініі Сталіна». А таксама вясёлыя конкурсы, зімовыя забавы і шмат іншага.

У праграму ўключаны:

  • экскурсія па комплексе;
  • агляд дотаў, траншэй, тэхнікі;
  • наведванне зямлянкі Дзеда Мароза;
  • памятны падарунак;
  • праезд на камфартабельным аўтобусе;
  • катанне на цюбінгах і санках;
  • удзел у квэсты «Пошук стралковай зброі»;
  • суправаджальны гід у дарозе.
замовіць
Навагодняя праграма на свежым паветры «Крутаёлачка» ў Станькаве
з 21.12.2023 па 07.01.2024
Цэнтр экалагічнага турызму «Станькава»

Юныя госці стануць галоўнымі памагатымі прафесару Незамярзайкіну ў лабараторыі Цудаў, у якой будуць адбывацца чароўныя досведы для найхутчэйшага набліжэння навагодняга свята!

У праграму ўключаны:

  • навагодні паказ;
  • наведванне заапарка;
  • праезд на камфартабельным аўтобусе;
  • суправаджальны гід у дарозе.
замовіць
«Зімовыя прыгоды Цмока ў Суле»
з 06.12.2023 па 14.01.2024
Панскі маёнтак Сула

Сула падрыхтавала займальную навагоднюю прыгоду, дзе гасцей парка чакаюць выпрабаванні і сустрэчы з рознымі казачнымі персанажамі на самых разнастайных лакацыях. Госці змогуць прыняць удзел у зімовых абрадах, выпрабаваннях, займальных гульнях і танцах, а таксама паглядзець традыцыйную калядную батлейку.

У праграму ўключаны:

  • квест «Зімовыя прыгоды Цмока ў Суле»;
  • майстар-класы па праграме;
  • пачастункі ці падарункі;
  • катанне на брычцы/санях.
замовіць
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў палацы князя Пацёмкіна
з 15.12.2023 па 10.01.2024
Палац Пацёмкіна ў Крычаве

Палац графа Пацёмкіна запрашае наведаць Рэзідэнцыю Дзеда Мароза, дзе акрамя яркай экскурсіі па самым палацы, Вы зможаце сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай, паўдзельнічаць у гульнявой праграме, а таксама зрабіць памятныя фота ў Навагоняй фотазоне.

У праграму ўключаны:

  • аглядная экскурсія па палацу Пацёмкіна
  • наведванне Рэзідэнцыі Дзеда Мароза;
  • Навагодняя гульнявая праграма;
  • фотасесія ў Навагодняй фотазоне.
замовіць
У гасцях у Палескага Зюзі ў Навагоднім «Сафары-парку»
з 16.12.2023 па 27.01.2024
Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Палескі Зюзя і яго Унучка запрашаюць у госці ў навагодні сафары-парк, дзе вы акуняцеся ў чароўную казку.

У праграму ўключаны:

  • экскурсія па «Сафары-парку»;
  • навагодні паказ;
  • падарунак ад Палескага Зюзі;
  • салодкі пачастунак (блін з мёдам або джэмам і травяны чай);
  • катанне на ватрушках;
  • пачастунак ад Бабы-Ягі і Кікіморы;
  • корм для жывёл;
  • транспартна-экскурсійнае супараджэнне.
замовіць
Тэматычная праграма «Каляды»
з 12.12.2023 па 14.01.2024
Дукорскі маёнтак

Экскурсантаў чакае знаёмства з каляднымі традыцыямі. Госці будуць здабываць калядную зорку, апынуцца ў ролі Козы і Мядзведзя, а таксама атрымаюць святочны падарунак.

У праграму уключены:

  • анімацыйная калядная праграма;
  • падарунак і пачастунак;
  • катанне на брычцы;
  • наведванне перавернутага дома і лакацый музейнага комплексу.
заказаць
Навагодняя казка ў Бярэзінскім запаведніку
з 09.12.2023па 14.01.2024
Бярэзінскі біясферны запаведнік

Бярэзінскі запаведнік запрашае ўсіх сустрэць Новы год у самым запаведным месцы Беларусі!

У праграму ўключаны:

  • наведванне ляснога заапарка і заапарка хатніх жывёл;
  • анімацыйная праграма ў ёлкі з Балотнікам і Дзедам Марозам;
  • экскурсія ў музеі прыроды;
  • транспартна-экскурсійнае супараджэнне.
замовіць
Зімовая казка ў Малівур
з 14.12.2023 па 07.01.2024
Краіна Малівур

Снежныя эльфы разам з гасцямі спрабуюць абудзіць вогнедышнага дракона, якога злы вядзьмак Глоган усыпіў, каб перашкодзіць прыходу Новага года ў казачную краіну.

У праграму ўключаны:

  • казачны паказ;
  • наведванне казачнай альтанкі і знаёмства з героямі казачнай краіны;
  • наведванне домікаў дабравітаў;
  • наведванне домікаў на дрэвах;
  • наведванне казачнага тэатра;
  • наведванне кафэ чарапахі Лунары;
  • знаёмства з канямі;
  • транспартна-экскурсійнае супараджэнне.
замовіць
На Акрусе Бай і Зюзя ведаюць Карагадзяц
з 16.12.2023 па 07.01.2024
Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі»

Экскурсанты наведаюць казачны лес, у якім агні навагодняй ёлкі запальваюць беларускі ўладар Мароз Зюзя і дзед Бай. Гасцей чакаюць сустрэчы з рознымі падступнымі і добрымі персанажамі, а вясёлы час дапоўняць зімовыя забавы і нечаканыя сюрпрызы.

У праграму ўключены:

  • забаўляльная праграма;
  • пачастункі;
  • экскурсія па комплексу;;
  • наведаць міфалагічны шлях і галерэю духаў;
  • гульнявая праграма.
заказаць
Навагодні паказ «Снежная каралева» ў АТК «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»
з 22.12.2023 па 07.01. 2024
Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»

Вы зможаце адправіцца ў падарожжа з Гердай, Казачнікам, маленькай Рабойніцай і іншымі героямі старой казкі. Пасля прадстаўлення госці змогуць наведаць Рэзідэнцыю Дзеда Мароза і Снягуркі, дзе кожны зможа атрымаць салодкі падарунак і зрабіць памятныя фота.

У праграму ўключаны:

  • казачны паказ;
  • наведванне рэзідэнцыі Дзеда Мароза;
  • салодкі падарунак;
  • транспартна-экскурсійнае супараджэнне.
замовіць

У кошт уключана:

  • ўсе ўваходныя білеты па праграме;
  • транспартнае абслугоўванне (выезд з Мінска);
  • паслугі атэставанага ў нацыянальным агенцтве па турызме экскурсавода;
  • бясплатныя месцы для арганізатара групы або суправаджаючага (на кожныя 10 дзіцячых месцаў даецца 1 бясплатнае для дарослага суправаджаючага).

Дадаткова аплачваецца:

  • харчаванне - ад 15,00 BYN (комплексны абед - суп, гарачае з гарнірам, салата, напой);

Атрымаць кансультацыю па арганізацыі экскурсіі да Дзеда Мароза можна наступнымі спосабамі:

  1. са старонкі Вашай замовы;
  2. па тэлефоне (+37529) 756-66-65, даслаўшы паведамленне ў Viber, WhatsApp, Telegram, Skype;
  3. па тэлефоне (+37517) 394-49-13 (шматканальны);
  4. па факсе (+37517) 394-59-09;
  5. па электроннай пошце - адправіць паведамленне >>

Калі сярод прапанаваных варыянтаў Вы не знайшлі прыдатнага, вышліце нам заяўку на арганізацыю экскурсійнага тура, укажыце Вашы пажаданні да паездкі, на працягу 24 гадзін нашы спецыялісты вышлюць Вам прапановы.