ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Завод пластмасавых цацак Палессе

Замовіць экскурсію Праграма экскурсіі
Маршрут: МінскКобрынМінск
Працягласць: 620 км
Працягласць: 12:00 г.
Тэматыка экскурсій: На вытворчасць, Для школьнікаў
Від: Аўтобусна-пешая
Мова правядзення: беларуская

На Брэстчыне вядзе свой летапіс горад Кобрын. Горад з найстаражытнейшым паркам Беларусі, з адзіным поўным камплектам сярэднявечных даспехаў, з хатай Суворава. Тут жа вядзе працу месца, дзе нараджаюцца самыя жаданыя цацкі дзяцей з розных краін свету – маркі «Палессе». Прапануем перавярнуць яшчэ адну старонку беларускай гісторыі, убачыць сучаснасць і спрагназаваць перспектывы дзіўнага мястэчка.

Праграма экскурсіі

Кошт экскурсіі Завод пластмасавых цацак Палессе для індывідуальных і карпаратыўных груп

  • Электронны квіток
  • Падтрымка 24/7
  • Сустрэча ў гасцініцы

Кошты ў:

Кошт экскурсіі 2-78-1920-5253-68
Кошт за групу 24'578 36'105 49'711 53'335 Замовіць
Кошт за 1 чалавека ў групе ад 3'511 ад 1'900 ад 956 ад 784

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • абед
  • білеты на ўваход

Праграма экскурсіі- Завод пластмасавых цацак Палессе

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Кобрын (300 км)
  • Славутасць
    Славутасць Кобрынскі Свята-Аляксандра-Неўскі сабор
    Тут, у раёне Кобрына, у 1812 годзе прайшла бітва, якая скончылася першай значнай перамогай рускіх войскаў над войскам Напалеона. Шмат і рускіх салдатаў назаўжды засталіся ў Кобрынскай зямлі. Праз 52 гады гэта гісторыя назаўжды застыгла ў камені. У гонар вызвалення сялян ад прыгоннага права і як даніна памяці загінулых салдатам, тут быў збудаваны Сабор Аляксандра Неўскага. Выдатны прыклад увасаблення двух стыляў: рэтраспектыўна-рускага і класіцызму – сёння радуе вока як гараджанаў, гэтак і гасцей горада, кранаючы аблокі пазалочанымі крыжамі.
  • Славутасць
    Славутасць Кобрынская Свята-Мікалаеўская царква
    Яшчэ ў сярэднявечча, у Літоўскай мітраполіі, быў збудаваны вытанчаны драўляны храм. І не думалі тады стваральнікі, што гісторыя яго стане настолькі займальнай. Праз стагоддзе ён стаў падарункам княскаму служку і яго спадчыннікам, а пазней і зусім перавезены ў іншы горад – у Кобрын, згуляў важную ролю ў жыцці гараджанаў. На шчасце, драўляная царква ў мястэчку захавалася да нашых дзён і кожны можа дакрануцца да яе гісторыі.
  • Славутасць
    Славутасць Кобрынская Свята-Петра-Паўлаўская царква
    Петрапаўлаўская царква, якая знайшла славу «Сувораўскай» - помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства. Даўнейшая царква XVI стагоддзя была ўпадабаным месцам графа Суворава і знаходзілася ў крокавай дасяжнасці ад яго гарадской хаты. Граф любіў праводзіць вольны час у малітве і нікому, апроч сябе, не дазваляў чытаць тут Апостала. А ў савецкі час храм застаўся адзіным дзейным у горадзе – дзівам ён абмінуў нязбожнае акцыі. Падчас экскурсіі Вы зможаце глянуць на яго.
  • Славутасць
    Славутасць Парк імя А. В. Суворава
    Парк ім. А.В. Суворава - адзін з найстарых паркаў Беларусі, які з'яўляецца батанічным помнікам прыроды нашай краіны. За адменныя заслугі Кацярынай II парк быў падораны Аляксандру Васілевічу Сувораву пад канец XVIII стагоддзя. У старой частцы парка захаваліся ліпы, пасаджаныя яшчэ пры жыцця фельдмаршала, а вось яго хата была, на жаль, разабрана. Сёння ў парку ўсталяваны атракцыёны і дзее дзіцячы забаўляльны цэнтр. Гэта ўпадабанае месца адпачынку гараджанаў і гасцей горада.
  • Абед
    Абед
  • Славутасць
    Славутасць Завод пластмасавых цацак «Палессе»
    Цацкі маркі «Палессе» - самыя жаданы цацкі для дзяцей многіх краін свету і пераможцы конкурсу «Цацка года» некалькіх краін. А якая ж іх гісторыя? Як прадукцыя прадпрыемства стала брэндам? Завод пластмасавых цацак «Палессе» добра вядомы на рынку Расіі, Беларусі, краін СНД і Еўропы як вытворца высакаякасных пластмасавых цацак з экалагічна чыстых матэрыялаў з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. Падчас экскурсіі Вы зможаце пабываць у вытворчым зборачным цэху, а таксама набыць на памяць упадабаную прадукцыю.
  • Музей
    Музей Кобрынскі ваенна-гістарычны музей ім. А. У. Суворава
    Кобрын - невялікае мястэчка, што захоўвае гісторыю жыцця аднаго з найвядомых рускіх фельдмаршалаў. Але чаму вайскова-гістарычны музей імя Суворава змесцаваны акурат ў Кобрыне? Як тут апынуўся адзіны поўны камплект рыцарскіх даспехаў XVI стагоддзя? Якім чынам у горад вярнулася аўстрыйская гармата, што бамбавала Кобрын у 1812 годзе? Музей захоўвае нямала дзіўных гісторый і з радасцю дзеліцца імі з гасцямі. Прапануем Вам ўведаць больш пра брэнд горада – вайскова-гістарычны музей імя А.В. Суворава. Па жаданні групы, мы арганізуем наведванне музея.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (300 км)
  • Заканчэнне экскурсіі

Карта маршруту экскурсіі Завод пластмасавых цацак Палессе