Заява МЗС Рэспублікі Беларусь аб увядзенні часовага бязвізавага рэжыму для 38 еўрапейскіх дзяржаў
Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аб увядзенні часовага бязвізавага рэжыму для 38 еўрапейскіх дзяржаў
Матэрыял апублікаваны на афіцыйным сайце
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
https://mfa.gov.by
14 снежня 2025 г.
З мэтай далейшай дэманстрацыі адкрытасці і міралюбства Рэспублікі Беларусь, прыхільнасці прынцыпам добрасуседства, а таксама для спрашчэння міжчалавечых кантактаў і паляпшэння свабоды перамяшчэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб падаўжэнні парадку часовага бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў.
Бязвізавы парадак ўезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца праз усе аўтамабільныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь па дзеючых дакументах для выезду за мяжу на тэрмін не больш за 30 сутак з дня ўезду (для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, — не больш за 90 сутак).
Дадзены парадак дзейнічае з 19 ліпеня 2024 года па 31 снежня 2026 года ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі ў бязвізавым рэжыме не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Спіс краін:
- Аўстрыйская Рэспубліка.
- Княства Андора.
- Каралеўства Бельгія.
- Рэспубліка Балгарыя.
- Боснія і Герцагавіна.
- Дзяржава-горад Ватыкан.
- Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
- Венгрыя.
- Грэцкая Рэспубліка.
- Каралеўства Данія.
- Ірландыя.
- Рэспубліка Ісландыя.
- Каралеўства Іспанія.
- Італьянская Рэспубліка.
- Рэспубліка Кіпр.
- Латвійская Рэспубліка (у тым ліку асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі).
- Літоўская Рэспубліка.
- Княства Ліхтэнштэйн.
- Вялікае Герцагства Люксембург.
- Рэспубліка Мальта.
- Княства Манака.
- Каралеўства Нідэрландаў.
- Каралеўства Нарвегія.
- Рэспубліка Польшча.
- Партугальская Рэспубліка.
- Румынія.
- Рэспубліка Сан-Марына.
- Рэспубліка Паўночная Македонія.
- Славацкая Рэспубліка.
- Рэспубліка Славенія.
- Фінляндская Рэспубліка.
- Французская Рэспубліка.
- Федэратыўная Рэспубліка Германія.
- Рэспубліка Харватыя.
- Чэшская Рэспубліка.
- Швейцарская Канфедэрацыя.
- Каралеўства Швецыя.
- Эстонская Рэспубліка (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).
Карысныя спасылкі:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян ад 7 жніўня 2019 года №300Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2019 года №699
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 года №8
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2018 г. №295 аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Пагадненне аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Бязвізавы ўезд для грамадзян еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2026 года.