Навіны : Экскурсія ў парк гісторыі Сула Рубяжэвічы
Экскурсія ў парк гісторыі Сула Рубяжэвічы
07-Студзеня-2016Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх ахвотнікаў на займальную экскурсію Парк гісторыі Сула - Рубяжэвічы. Гасцей экскурсіі чакае неверагоднае пагружэнне ў мінулае, дзе кожны можа адчуць сябе госцем даўнейшай сядзібы шляхетнага польскага роду.
Сядзіба «Панскі маёнтак Сула» размешчана ў невялікім мястэчку Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Вакол комплексу распасціраецца даўнейшы трохсотгадовы парк з дзіўнымі раслінамі, якія некалі былі прывезены з далёкіх краін, маляўнічая сажалка з выбрукаванымі каменнымі дарожкамі і каванымі лаўкамі. На тэрыторыі парка есці магчымасць наведаць каралеўскую Асамблею, старажытную капліцу, дзіўныя кромлехі, стайню з крытым манежам і здзейсніць прагулку верхам ці ў фаэтоне. Здзяйсняючы палёт на верталёце, можна нацешыцца выдатнымі выглядамі архітэктуры: замкамі, палацамі, музеямі, цэрквамі з вышыні птушынага лёту, зрабіць незвычайныя фатаграфіі на памяць.
Азнаёміцца падрабязней з праграмай экскурсіі «Парк гісторыі Сула - Рубяжэвічы» можна на экскурсійным партале Ekskursii.by, а адправіць заяўку на браняванне экскурсіі Вы можаце ўжо прама зараз.