ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Дзень закаханых у Дудутках

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Дудуткі

Дзень закаханых у Дудутках

29-Студзеня-2016

Не ведаеце, дзе адзначыць дзень усіх закаханых? Адпраўляйцеся са сваёй палоўкай 14 лютага у музейны комплекс «Дудуткі» і падарыце самы лепшы і запамінальны падарунак.

Толькі 14 лютага музейны комплекс «Дудуткі» віншуе ўсіх закаханых і прапануе зніжку 50% на другі квіток для любай палоўкі! Госці музея пад голым небам змогуць паласавацца найсмачнымі беларускімі дранікамі ці калдунамi ў кафэ «Дудуткі», пакатацца на конях па маляўнічым наваколлі музея, ці паспрабаваць нешта новае ў рамесных майстэрнях: кузні, ганчарнай, майстэрскіх саломапляцення, ткацтва і дрэваапрацоўкі.

Наведаць музейны комплекс «Дудуткі» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Дудуткі» , адправіць заяўку на якую можна ўжо цяпер.