Навіны : Аўгустоўскі канал без візы
Аўгустоўскі канал без візы
05-Верасня-2016 Аўгустоўскі канал і экскурсійны партал Ekskursii.by паведамляюць:
Усе жадаючыя замежныя грамадзяне цяпер могуць наведаць Аўгустоўскі канал без візы.
23 жніўня падпісаны ўказ «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».
Дакумент усталёўвае бязвізавы парадак уезду і выезду на тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак у спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і прылягаючых да яго тэрыторыях.
Замежныя турысты, якія перасякаюць мяжу Беларусі з Польшчай, змогуць уехаць без віз праз пункты пропуску «Лясная» (Рудаўка) і «Брузгі» (Кузніца Беластоцкая), а з Літвой - праз пункты пропуску «Прывалка» (Швяндубрэ) і «Прывалка» (Райгардас).