ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсіі для школьнікаў

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Нясвіж - сталіца некаранаваных каралёў

Экскурсіі для школьнікаў

03-Сакавiка-2017
Увага! Выдатная навіна для юных падарожнікаў!
Экскурсійны партал Ekskursii.by і гасцінныя гаспадары Нясвіжскага палаца запрашаюць усіх аматараў прыгод на канікулы да Радзівілаў! Дзеці не толькі пабываюць у галоўнай рэзідэнцыі магутнай дынастыі, але і тварам да твару сустрэнуцца з княжай сям'ёй!

Менавіта для школьных груп мы прапануем падарожжа ў свет займальных прыгод! Вас чакае знаёмства з самым, мабыць, легендарным горадам Беларусі – горадам Нясвіжам. Гэта сапраўдная скарбніца унікальных архітэктурных збудаванняў, гістарычных падзей, захапляльных легенд. Вы наведаеце старэйшую, з захаваных у Беларусі, Ратушу – орган гарадскога самакіравання, і, вядома, Нясвіжскі Палац Радзівілаў.

Дзеці пазнаёмяцца не толькі з гісторыяй княжага роду, але і з самімі гаспадарамі палаца. Школьнікаў чакаюць цікавыя заданні ад касцюмаваных герояў экскурсіі-квэста, займальныя гісторыі з вуснаў Радзівілаў пра іх жыццё і, вядома, памятныя прызы.

Вы гатовыя адправіцца ў свет легенд і прыгод?

Пакіньце заяўку, з пазнакай На канікулы да Радзівілаў тут!