Навіны : Святая Валянціна Мінская
Святая Валянціна Мінская
31-Сакавiка-2017Матушка Валянціна, у міру Валянціна Фёдараўна Сулкоўская, нарадзілася ў 1888 годзе ў в. Коскі Дзяржынскага раёна ў сям'і святара. З дзяцінства дзяўчынка была вельмі набожнай - яна падымала галаву да нябёсаў і размаўляла з імі. Першы цуд, учынены Валянцінай, адбылўся калі дзяўчына разам з бацькам знаходзілася ў Кранштаце. Судна, на якім яны плылі ў горад, павінна было сутыкнуцца з іншым караблём. І тады перад дзяўчынай паўстаў Святой Панцеляймон Лекар і загадаў ёй няспынна маліцца, што Валянціна і зрабіла. Караблі тады цудам размінуліся. Перад Першай Сусветнай вайной Валянціна выйшла замуж за Фёдара Сулкоўскага, які таксама паходзіў з роду святароў. У савецкі час мужа матушкі рэпрэсавалі, бацькі да таго часу ўжо памерлі, а яна сама цяжка захварэла - запаліліся почкі. Яшчэ пры жыцці Валянціна валодала дарам вылечваць людзей. Нягледзячы на тое, што жанчына цяжка хварэла і не ўставала з ложка, яна нікому не адмаўляла ў дапамозе. Памерла Валянціна ў 1966 г., а ў 2006 г. сінодам Беларускай праваслаўнай царквы яна была прылічана да ліку Святых пад імем Блажэннай Валянціны Мінскай.
Адпраўляйце заяўку і бранюйце экскурсіі прама тут Замовіць