ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсія ў Віцебск

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Экскурсія Віцебск - Здраўнева

Экскурсія ў Віцебск

05-Мая-2017
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае ўсіх на экскурсію Віцебск - Здраўнева, якая адбудзецца 15 ліпеня 2017 г. Экскурсія пазнаёміць Вас з культурнай сталіцай Беларусі і "Славянскага базару", горадам Марка Шагала, цэнтрам мастацкага авангарду пачатку ХХ стагоддзя - Віцебскам і музеем-сядзібай "Здраўнёва", дзе жыў і тварыў рускі мастак Ілля Рэпін.

Падчас Агляднай экскурсіі па Віцебску Вы пазнаёміцеся з найбольш значнымі грамадзянскімі і культавымі пабудовамі горада. Вы ўбачыце адроджаную царкву Звеставання XII стагоддзя - адзіны ва Усходняй Еўропе помнік візантыйска-балканскага дойлідства, дзе маліліся калісьці Альгерд Вялікі і Аляксандр Неўскі, Свята-Пакроўскі сабор XVII ст., пабудаваны манахамі трынітарыями (членамі каталіцкага ордэна Св. Тройцы), касцёл Св. Варвары, Васкрасенскую царкву - помнік архітэктуры віленскага барока.

Акрамя таго Вы пройдзіце па старадаўніх вулачках "паўночнай сталіцы" да ратушы - сімвала горада. Таксама Вы наведаеце адзін з самых вядомых аб'ектаў Віцебска - Летні амфітэатр, на пляцоўцы якога традыцыйна праходзіць фестываль "Славянскі базар".

Акрамя таго Вы наведаеце музей-сядзібу "Здраўнева", якая знаходзіцца недалёка ад Віцебска на высокім маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны. менавіта з гэтай сядзібай звязаны многія гады жыцця і творчасці вялікага рускага мастака Іллі Рэпіна.