Навіны : Экскурсіі на выходныя
Экскурсіі на выходныя
28-Чэрвеня-2017У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў дзень вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, запрашаем Вас адправіцца на Аглядную экскурсію па Мінску. Падчас экскурсіі Вы ўбачыце асноўныя славутасці горада: архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці, Верхні горад, Траецкае прадмесце і, канешне, Нацыянальную бібліятэку, выкананую ў форме алмаза і якая сімвалізуе веды чалавека.
Палюбавацца велічнымі і прыгожымі замкамі запрашаюць мястэчкі Мір і Нясвіж. Падчас экскурсіі Вы даведаецеся гісторыю будаўніцтва манументальнага гатычнага Мірскага замка, пачуеце аповед пра яго знакамітых гаспадароў (Іллінічаў, Радзівілаў і князях Святаполк-Мірскіх). Нясвіж здзівіць прыгажосцю палацавага парку і інтэр'ерамі замку. Таксама Вы наведаеце Фарны касцёл, першы ва Усходняй Еўропе помнік у стылі барока, і ўбачыце самую старую з захаваўшыхся ратуш Беларусі.