Навіны : Паляўнічы пікнік ў Нясвіжскім Палацы
Паляўнічы пікнік ў Нясвіжскім Палацы
26-Верасня-2017Партал Ekskursii.by запрашае Вас на адзін дзень перанесціся ў пачатак мінулага стагоддзя і стаць сведкамі сустрэчы князя Манака - Луі і Альбрэхта Радзівіла, убачыць працэс княжацкага палявання і паўдзельнічаць у вясёлых забавах. Адчуць атмасферу першай чвэрці ХХ стагоддзя дапамогуць адпаведны антураж: музыка, элементы адзення і гістарычныя замалёўкі таго часу.
Гасцей пікніка здзівяць сваім майстэрствам перадачы гукаў птушак і жывёл, а таксама паляўнічымі песнямі, музыканты з Драгічына. Акрамя таго на працягу ўсяго дня ва ўнутраным двары замка будуць працаваць некалькі тэматычных зон. Вы зможаце сфатаграфавацца ў кошыку паветранага шара, патанчыць і пагуляць з мядзведзем - выхаванцам Раздзівілаўскай акадэміі, а таксама прадэгуставаць розныя чайныя напоі з княскага стала! Княгіня Эльжбета Радзівіл правядзе па пакоях палаца і раскажа займальныя гісторыі, што адбываліся на паляванні, і легенды.