ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Новы экскурсійны тур па Беларусі

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Уся Беларусь 7 дзён

Новы экскурсійны тур па Беларусі

18-Лiстапада-2017
Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by рады прадставіць Вашай увазе новы экскурсійны тур Уся Беларусь 7 дзён. Сямідзённы экскурсійны тур дае Вам унікальную магчымасць за кароткі час убачыць найбольш вядомыя славутасці Беларусі!

Зараз больш не трэба запісвацца на некалькі асобных экскурсій, каб пазнаёміцца з рознымі куткамі Беларусі. Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе да Вашых паслуг сямідзённы аўтобусны тур, які ўключае ў сябе найбольш цікавыя і пазнавальныя экскурсіі.

Выбраўшы тур Уся Беларусь 7 дзён, Вы зможаце пабываць у:

  • сталіцы Беларусі - горадзе-героі Мінску, Вы даведаецеся пра гісторыю месца, пра яго з'яўленне на старонках летапісаў і адраджэнні пасля шматлікіх войнаў і пажараў;
  • музейным комплексе Дудуткі, у якім можна не толькі пазнавальна і цікава правесці час, але і адпачыць, прадэгуставаць прадукцыю мясцовай вытворчасці, у тым ліку самагон на бровары, пакатацца на конях, прагуляцца па заасаду;
  • адным з самых старажытных гарадоў Беларусі - Заслаўі і гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна»;
  • Мірскім і Нясвіжскім замках, без наведвання якіх немагчыма ўявіць паездку ў Беларусь;
  • мемарыяльным комплексе Брэсцкая крэпасць-герой і Белавежскай пушчы;
  • убачыце мемарыял у памяць соцень беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Хатынь і велічны Курган Славы.

Азнаёміцца з графікам і замовіць аўтобусны тур Уся Беларусь 7 дзён можна тут.