ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Дзіцячыя Калядныя балі 2018

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Мірскі замак

Дзіцячыя Калядныя балі 2018

05-Снежня-2017
Мірскі замак запрашае юных дам і кавалераў на Калядныя балі, якія пройдуць 2, 5, 6, і 7 студзеня 2018 у Партрэтнай зале!
Падарыце дзецям падарожжа ў часе з магчымасцю пагрузіцца ў атмасферу свята і пабываць на сярэднявечным балі!

Новы год і Каляды любімыя святы кожнага дзіцяці, бо менавіта ў гэты час набірае сілу вера ў чараўніцтва і цуды! Мірскі замак прапануе выдатны варыянт для зімовых вакацый: пагрузіцца ў атмасферу Каляд і пабываць на балі!

Балі будуць праходзіць у Партрэтнай зале Мірскага замка 2, 5, 6, і 7 студзеня 2018, да ўдзелу запрашаюцца дзеці 6-12 гадоў. У праграме: знаёмства з уладальнікамі і насельнікамі замка, урокі прыдворнага этыкету, старадаўніх танцаў, удзел у гульнях і конкурсах!

Азнаёміцца з пералікам экскурсій і тураў з наведваннем Мірскага замка можна тут.