Навіны : Новы мост у запаведнік
Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі:
Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Новы мост у запаведнік
11-Снежня-2017
Бярэзінскі біясферны запаведнік спяшаецца падзяліцца радаснай навінай - уведзены ў эксплуатацыю новы мост праз раку Бярэзіну ва ўрочышча Брады!
Мост мае важнае значэнне як для мясцовых жыхароў, так і для наведвальнікаў Бярэзінскага біясфернага запаведніка, бо зараз у іх ёсць яшчэ адзін варыянт уезду ў Бярэзінскі запаведнік, хутчэйшы і бліжэйшы для жыхароў суседняга Барысава, напрыклад.
Калі б гэтага моста не існавала, тая адлегласць, якую трэба было б пераадолець, каб патрапіць на іншы бераг Бярэзіны, складала б каля 60 кіламетраў! Каб патрапіць на процілеглы бок маста, аб'езд даводзілася б ажыццяўляць праз Бягомль.
Пакінуць заяўку на арганізацыю экскурсіі па Бярэзінскім біясферным запаведніку Вы можаце на сайце Ekskursii.by прама тут.