Навіны : Дзіцячыя Калядныя балы ў Мірскім замку
Дзіцячыя Калядныя балы ў Мірскім замку
04-Снежня-2018Больш за ўсе Навагодніх святаў чакаюць дзеці. У Мірскім замку ведаюць, як не расчараваць іх чакання, а зрабіць свята па-сапраўднаму вясёлым, цікавым і запамінальным. Падчас навагодніх канікул Міхал Казімір Рыбанька і Францішка Урсула Радзівіл рады запрасіць юных дам і кавалераў ад 6 до 12 гадоў на традыцыйныя Дзіцячыя Калядныя балы!
Дзеці пазнаёмяцца з уладальнікамі замка, а таксама сустрэнуцца з незвычайнымі персанажамі: счараваным рыцарам, ключніцай і Чорнай Князёўнай. Маленькія ўдзельнікі балу змогуць атрымаць урокі прыдворнага этыкету, паказаць сваё майстэрства ў даўнейшых танцах, удосталь нацешыцца гульнямі і загадаць самыя патаемныя жаданні.
У завяршэнні балу кожнага дзіцяці будзе чакаць падарунак ад саміх князёў Радзівілаў.
Кошт квітка 40,00 BYN. Уваходны квіток улучае наведанне дзіцём імпрэзы ў суправаджэнні аднаго сталага.
Больш дэталёва азнаёміцца з экскурсіяй Мірскі замак Вы можаце на інтэрнэт-партале Ekskursii.by .