ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : V фестываль гістарычнай рэканструкцыі Эпоха рыцарства ў Строчыцах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Строчыцы

V фестываль гістарычнай рэканструкцыі Эпоха рыцарства ў Строчыцах

15-Мая-2019
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» супольна з Беларускім экскурсійным парталам Ekskursii.by запрашаюць Вас на V фэст гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства», які адбудзецца 1-2 чэрвеня 2019 года на тэрыторыі музея.

У праграме фэсту:

  • відовішчныя спаборніцтвы закаваных у даспехі рыцараў,
  • масавыя баі пешых рыцараў (бугурты),
  • турнір конных рыцараў,
  • турнір алебардыстаў,
  • турнір сярэднявечных лучнікаў,
  • рыцарскі лагер,
  • кірмаш рамеснікаў,
  • катанне на конях і поні,
  • выступленні сярэднявечных музыкантаў,
  • выступленні вулічнага тэатра,
  • выступленні танцавальных калектываў.

Адчуць увесь размах фэсту і азнаёміцца з яго фрагментамі Вы зможаце паглядзеўшы новы фільм «Строчыцы - фэст «Эпоха рыцарства», Экскурсіі па Беларусі», загружаны на YouTube канале беларускага тураператара ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму».

Стаць сведкам унікальнай гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства» можа кожны! Прыходзьце! Будзе, як заўсёды, па-свойску!

Апошнія навіны Экскурсія Строчыцы