ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсія ў сафары-парк і маёнтак Дзеда Мароза ў Прыпяцкім Нацыянальным парку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3

Экскурсія ў сафары-парк і маёнтак Дзеда Мароза ў Прыпяцкім Нацыянальным парку

12-Лiстапада-2019
Жадаеце атрымаць новыя эмоцыі і незабыўныя ўражанні? Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае на незвычайную і вельмі займальную экскурсію ў «Сафары-парк», дзе Вы ўбачыце жывёл у іх натуральным асяроддзі. А пасля экскурсіі Вас чакае сапраўдная Навагодняя казка ў маёнтку Дзеда Мароза.

Гэтай зімой усім наведвальнікам Прыпяцкага Нацыянальнага парку падаецца ўнікальная магчымасць выпрабаваць на сабе сапраўдны cафары-тур па парку дзікіх жывёл. На тэрыторыі парку можна сустрэць усе віды капытных жывёл, якія насяляюць тэрыторыю Беларусі - кабаноў, аленяў, казуль, зубраў, ласёў, а таксама баброў, зайцаў, арланаў, буслаў і іншых. Падчас экскурсіі гасцей чакае сустрэча не толькі з дзікімі жывёламі, але і з казачным Лясным Ведзьмаком і сапраўднымі Бабай Ягай і Кікімарай.

Але гэта яшчэ не ўсё! Пасля назіранняў за жывёламі Вы адправіцеся ў маёнтак Дзеда Мароза, дзе Вас сустрэне незвычайна прыгожая навагодняя елка, Дзядуля Мароз, Снягурка і любімыя героі казак. Тут Вы зможаце паспрабаваць смачныя стравы і гарачыя напоі, пасмажыць сала на кастрыцы і запекчы бульбу ў вуглях, а таксама пакласці ў паштовую скрыню пісьмо з самымі запаветнымі пажаданням, якое абавязкова патрапіць да Дзеда Мароза!

Працягласць экскурсіі складае 3 гадзіны.
Калі ж Вы захочаце падоўжыць свой адпачынак ва ўнікальным кутку палескай прыроды, Вы зможаце забраніраваць сабе пражыванне ў адным з самых папулярных тут месцаў адпачынку: турыстычным комплексе «Дарашэвічы» ці гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю».