ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсія ў госці да Дзеда Мароза ў Сулу

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Экскурсія ў Вялікае Княства Сула

Экскурсія ў госці да Дзеда Мароза ў Сулу

27-Лiстапада-2019
Новы год і Каляды - таямнічыя святы, поўныя чараўніцтва і цікавых традыцый! Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе школьнікам акунуцца ў традыцыйнае гулянне, наведаўшы экскурсію «Калядныя прыгоды ў Суле». Інтэрактыўныя тэатралізаваныя дзеянні, абрады, гульні, танцы, катанне ў запрэжцы - сумаваць не прыйдзецца!

Экскурсія да беларускага Дзеда Мароза «Калядныя прыгоды ў Суле» не пакіне абыякавым ні аднаго дзіцяці! 7 гадоў або 16 - цікава будзе кожнаму!

У праграму ўключаны:

  • квэст;
  • батлейка;
  • майстар-класы;
  • пачастункі і падарунак кожнаму ўдзельніку;
  • катанне на брычцы ці санках.
Кошт экскурсіі складае 36 BYN (для групы 40 чалавек + 4 суправаджальніка). Прыемны бонус - на кожныя 10 дзіцячых месцаў прадастаўляецца 1 бясплатнае месца для дарослага суправаджальніка.

Замовіць навагоднюю экскурсію ў Сулу можна тут, азнаёміцца з іншымі экскурсіямі да беларускага Дзеда Мароза можна перайшоўшы па спасылцы.