ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсія ў госці да Дзеда Мароза на Лінію Сталіна

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Лінія Сталіна

Экскурсія ў госці да Дзеда Мароза на Лінію Сталіна

30-Лiстапада-2019
У Новы год усе дзеці, без выключэння, мараць убачыць сапраўднага Дзеда Мароза і асабіста распавесці яму пра сваю запаветную мару. Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by прапануе Навагоднія школьныя туры для сустрэчы з галоўным знакам свята. А, мабыць, самы баявы Дзед Мароз чакае юных гасцей на Лініі Сталіна.

З 21 снежня па 07 студзеня гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» сустрэне наведвальнікаў ва ўнікальным святочным палявым фармаце з разнастайнасцю анімацыйных праграм для дзяцей, зімовымі атракцыёнамі і салодкімі пачастункамі. Тут Вас чакаюць чароўная Снягурка і самы незвычайны ў Беларусі Дзед Мароз з эпалетамі на плячах і шапкай з зоркай.

У праграму ўключаны:

  • экскурсія па комплексе;
  • агляд Дотаў, траншэй, тэхнікі;
  • наведванне зямлянкі Дзеда Марозу;
  • памятны падарунак.

Кошт экскурсіі складае 27 BYN (для групы 40 чалавек + 4 суправаджальнікаў).
Прыемны бонус - на кожныя 10 дзіцячых месцаў падаецца 1 бясплатнае месца для дарослага суправаджальніка.

Замовіць Навагоднюю экскурсію на Лінію Сталіна можна тут, азнаёміцца з іншымі экскурсіямі да беларускага Дзеда Мароза можна пройдзячы па спасылцы.