ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Зніжэнне цэн на Навагоднія заезды ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2

Зніжэнне цэн на Навагоднія заезды ў Бярэзінскім біясферным запаведніку

12-Снежня-2019
Бярэзінскі біясферны запаведнік аб'яўляе о Навагоднім зніжэнні цэн! Зараз правесці чароўнае свята ў адным з самых прыгожых месцаў Беларусі можна па больш прывабным цэнам. Акцыя дзейнічае ў гасцінічным комплексе «Сергуч», гасцінічным комплексе «Плаўна» і базе адпачынку «Ніўкі». Вам застанецца толькі выбраць, куды менавіта Вы паедзеце.

Да Новага года засталося зусім мала часу, а варыянтаў, дзе можна яго адсвяткаваць, з кожны днём становіцца ўсё менш. Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае сустрэць любімае свята ў самым запаведным месцы Беларусі. Зараз набыць пуцёўку на Навагоднія заезды можна па зніжаных тарыфах.
Вас чакае пышнае свята, яркая запальная праграма, прафесійныя ведучыя і музыкі, захапляльныя экскурсіі, катанне на канях, лыжах і санках, а таксама сустрэча з Дзедам Марозам, Снягуркай і сімвалам гэтага месца - Балотнікам.
Разнастаіць вольны час дапаможа наведванне музея прыроды, вальераў з дзікімі жывёламі ці мінанне экалагічнай сцежкі.

Забранірваць Навагодні тур у раскошным гасцінічным комплексе «Плаўна» са стыльнымі і камфортнымі нумарамі, пагрузіцца ў Навагоднюю казку зімовага лесу, пражываючы ў адным з утульных домікаў базы адпачынку «Ніўкі», ці адправіцца ў самае папулярнае месца запаведніка з развітай інфраструктурай - гасцінічны комплекс «Сергуч» - вырашаць Вам.

У частцы «Цэны на пуцёўкі» кошт Навагодніх заездаў паказаны c улікам акцыі. Паспяшаецеся, колькасць месцаў абмежавана!

Азнаёміцца з іншымі прапановамі на святочны перыяд можна ў раздзеле Новы год 2020.