ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Масленіца ў Пансім маёнтке Сула

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3
Экскурсія Экскурсія ў Вялікае Княства Сула

Масленіца ў Пансім маёнтке Сула

28-Студзеня-2020
З 17 лютага па 8 сакавіка 2020 года Панскі маёнтак «Сула» запрашае на ўнікальную масленічную праграму «Масленічныя тыдні». З першых крокаў па сульскай зямлі Вас чакае займальнае пагружэнне ў славянскія традыцыі масленічнага тыдня!

«Панскі маёнтак «Сула»» дапаможа пазнаёміцца з цікавымі абрадамі і гульнямі, звязанымі са святам Масленіцы, раскрыць сэнс звыклых традыцый, павесяліцца ад душы на шырокім гулянні ў атмасферы шляхецкай сядзібы XVIII стагоддзя!

У праграме свята:

  • наведанне Сульскага замка;
  • займальныя майстар-класы у кузні і ганчарнай майстэрні;
  • квэставая гульня ў Калегіуме;
  • мноства забаў на свежым паветры;
  • інтэрактыўная кропка «Каралеўская Асамблея»;
  • знаёмства з масленічнымі традыцыямі, падчас якіх удзельнікаў чакаюць вясёлыя гульні і конкурсы;
  • аўтарскі масленічны спектакль у сульскай батлейцы.

Наведаць Панскі маёнтак Сула можна ў рамках экскурсіі «Панскі маёнтак Сула - Рубяжэвічы». Азнаёміцца з праграмай і графікам экскурсіі можна на яе старонцы.