ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Запуск ветрака ў Дудутках

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3Вераснь3Кастрычнiк2Лiстапад1Снежнь1
Экскурсія Дудуткі

Запуск ветрака ў Дудутках

11-Лiстапада-2020
Экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае 14 лістапада 2020 года на ўнікальны запуск ветрака ў Музейным комплексе даўнейшых народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі»! У гэты дзень адзначаюць даўнейшае свята Кузьмінкі - праводзіны восені з традыцыйнымі народнымі гуляннямі, музыкай і танцамі!

Па-сапраўднаму ярка і весела праводзіць восень прыязджайце ў Музейны комплекс даўнейшых народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі»! 14 лістапада 2020 года тут пройдзе традыцыйнае свята - Восеньскія Кузьмінкі з народнымі гуляннямі, майстар-класамі па кавальскай справе, музычнымі выступленнямі, гульням, танцамі і выставай сельскагаспадарчай тэхнікі.
Галоўнай падзеяй свята стане запуск знакамітага ветрака, які апошні раз прыводзілася ў дзеянне ў кастрычніку 1994 года! З прыкладнай праграмай можна азнаёміцца ніжэй:

  • 12:00 – 12:10 Пачатак праграмы, знаёмства са святам;
  • 12:00 – 17:00 Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі;
  • 12:10 – 13:00 Майстар-клас па кавальскім рамястве;
  • 12:10 – 12:40 Выступленне народнага сямейнага ансамбля «Жывіца»;
  • 13:00 – запуск ветрака!
  • 13:10 – 13:35 Народныя песні музычна-гумарыстычнага калектыву «Будзьма»;
  • 13:50 – 14:20 Выступ народнага ансамбля «Вербіца»;
  • 14:00 – 15:00 Майстар-клас па кавальскім рамястве;
  • 14:20 – 14:40 Варэнне збітню, частунак. Гульні ад вядоўцы;
  • 14:45 – 15:15 Выступленне народнага ансамбля «Вербіца»;
  • 15:20 – 15:45 Народныя гульні разам з «Жывіца»;
  • 15:50 – 16:20 Музычна-гумарыстычны калектыў «Будзьма»;
  • 16:25 – 16:30 Танцуем і спяваем разам з «Жывіца»;
  • 16:35 – 17:00 Завяршэнне праграммы пад вясёлыя песні «Будзьма».

Наведаць свята 14 лістапада можна заказаўшы індывідуальную экскурсію «Дудуткі» на партале Ekskursii.by