ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Пешаходная экскурсія па Мінску для школьнікаў

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3
Экскурсія Пешаходная экскурсія па Мінску

Пешаходная экскурсія па Мінску для школьнікаў

24-Сакавiка-2021
У дні школьных канікул экскурсійны партал Ekskursii.by запрашае на дзіцячую пешаходную экскурсію па Мінску з наведваннем музея-гасцёўні Уладзіслава Галубка - музея тэатральнай і музычнай культуры, які размешчаны ў гістарычным цэнтры Мінска і куды лёгка дабрацца на метро ці іншым грамадскім транспарце. Разыначкай экскурсіі стане батлейка з вядомымі тэатральнымі пастаноўкамі ў музеі.

Пешаходная экскурсія па Мінску - прыемны займальны шпацыр па гістарычнай частцы горада. Школьнікі прагуляюцца ў суправаджэнні гіда па Траецкім прадмесці, наведаюць Востраў мужнасці і смутку (Востраў слёз), згуляюць з экскурсаводам у пазнавальную віктарыну і напрыканцы наведаюць адзін з незвычайных музеяў сталіцы, пра які мала хто ведае.

Музей Гасцёўня Уладзіслава Галубка - гэта месца, дзе можна ўшчыльную сустрэцца з творчасцю вялікага артыста, першага Народнага артыста БССР і кіраўніка створанага ім Трэцяга беларускага дзяржаўнага тэатра.
Уладзіслаў Галубок цалкам прысвяціў сябе тэатру: ён мог адначасова быць і рэжысёрам, і акторам, і драматургам, і адміністратарам. І ўсё гэта ён рабіў з натхненнем і таленавіта.
Калі заходзіш у музей, то адразу акунаешся ў атмасферу мастацтва - тэатра, музыкі, жывапісу. Гасцёўня Галубка заўсёды дапамагае прадставіць свае работы розным майстрам мастацтваў: тут праходзяць выставы мастакоў, музычныя вечары і, вядома, тэатральныя паказы. Удзельнікаў экскурсіі чакае пастаноўка беларускага народнага лялечнага тэатра - батлейкі.

Замовіць экскурсію можна на партале ekskursii.by.
Яшчэ больш прапаноў экскурсій для школьных груп глядзіце ў раздзеле Экскурсіі для школьнікаў.