ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Спаборніцкае шоу Танкавы Біятлон Т-72 на Лініі Сталіна

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Лінія Сталіна

Спаборніцкае шоу Танкавы Біятлон Т-72 на Лініі Сталіна

12-Красавiка-2021

Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by супольна з гісторыка-культурным комплексам «Лінія Сталіна» запрашаюць Вас 17 красавіка 2021 года на спаборніцкае шоу «Танкавы Біятлон Т-72».

Кожны наведнік шоу зможа выпрабаваць незабыўныя эмоцыі ад шалёных хуткасцяў танкаў, халастой стральбы гармат, цісканіны машын і рову матораў. У дадатак да асноўнай праграмы мерапрыемства можна наведаць некалькі інтэрактыўных зон і паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, кіданні гранат, зборцы-разбіранні зброі і іншых майстар-класах. Самыя актыўныя ўдзельнікі зоны ГПА будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Месца: «Лінія Сталіна», Мінскі раён, в. Лашаны
Час: 11:00 - 19:00, 17 красавіка 2021 года

Наведанне Рэканструкцый можна стасаваць з экскурсіяй «Лінія Сталіна», а адправіць заяўку на яе можна ўжо цяпер.