Навіны : Святкаванне 75-годдзя Мінскага трактарнага завода
Святкаванне 75-годдзя Мінскага трактарнага завода
18-Мая-2021На 28-30 мая 2021 года запланавана правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня заснавання Мінскага трактарнага завода.
Так, 28 мая на прызавадскім пляцы МТЗ развернецца маштабная выстава трактарнай тэхнікі холдынга. Аналагічная экспазіцыя адкрыецца 29 мая на пляцоўцы ў Дзяржаўнай культурна-забаўляльнай установы «Чыжоўка-Арэна». Тамсама будуць выстаўлены унікальныя рэтра-трактары самых вядомых міравых вытворцаў, якія па запыце МТЗ спецыяльна прывязе Музей гісторыі трактара з Чувашскай Рэспублікі. Таксама госці свята змогуць убачыць балет трактароў BELARUS.
29 мая у «Чыжоўка-Арэне» адбудзецца вялікая святочная шоу-праграма з удзелам вядомых беларускіх і расійскіх выканаўцаў, якая скончыцца феерверкам.
На 30 мая запланаваны Дзень адчыненых дзвярэй на Мінскім трактарным заводзе. Трапіць на тэрыторыю гіганта сусветнага трактарабудавання змогуць усе ахвотнікі.
Адзначце гэта вялікае свята разам з МТЗ!