Навіны : Фестиваль реконструкции от Средневековья до Нового времени Над Менкой в Строчицах
Фестиваль реконструкции от Средневековья до Нового времени Над Менкой в Строчицах
21-Жнiўня-2021Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» супольна з Беларускім экскурсійным парталам Ekskursii.by запрашаюць Вас на фэст рэканструкцыі ад Сярэднявечча да Новага часу «Над Менкай», які адбудзецца 28 жніўня 2021 года на тэрыторыі музея.
У чарговы раз Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» стане пляцоўкай правядзення вайскова-гістарычнай рэканструкцыі. Імпрэза «Над Менкай» – гэта фестываль розных эпох, дзе вас чакае мноства клубаў гістарычнай рэканструкцыі ад Сярэднявечча да клубаў рэканструкцыі XVII-XVIII стст.
Падчас фестывалю вы пазнаяце пра вайсковыя і свецкія традыцыі нашых продкаў, а таксама пазнаёміцеся з народным побытам, песнямі і танцамі XIX стагоддзі.
Вас чакае:
- урачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў фестывалю;
- лагер рэканструктараў;
- выступ клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландская пяхота»;
- кулінарны конкурс;
- конкурс касцюма;
- майстар-клас па беларускіх песнях і танцах;
- майстар-клас па стральбе з лука, арбалета;
- майстар-клас па фехтаванні;
- экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры;
- галоўная падзея мерапрыемства – рэканструкцыя бітвы XVII веку;
- агнявое шоу.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- палётаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор'і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Музей можна наведаць у рамках экскурсіі «Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту».