ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Мерапрыемства «Гуканне вясны» ў Строчыцах.

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1
Экскурсія Строчыцы

Мерапрыемства «Гуканне вясны» ў Строчыцах.

22-Сакавiка-2022

Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту запрашае Вас наведаць імпрэзу «Гуканне вясны» 26 сакавіка 2022 года. Вы зможаце вырабіць сабе прыгожую птушку – сімвал прыходу вясны, паслухаць традыцыйныя вясновыя песні ад фальклорных калектываў, паўдзельнічаць у вясновых абрадах, павадзіць карагоды, патанчыць беларускія танцы!

«Гуканне вясны» – старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і выкліканнем вясны. Людзі стараліся праводзіць яго шумна, урачыста і весела, бо ад гэтага залежаў іх дабрабыт. Свята адбудзецца 26 сакавіка 2022 года з 14:00 да 15:30.

На мерапрыемстве Вас чакае:

  • выступленне фальклорнага калектыву;
  • абрад «Гуканне вясны»
  • майстар-клас па беларускіх танцах і гульнях;
  • майстар-клас па вырабе птушак;
  • майстар-клас па «маляванцы на шкле»;
  • выстава гліняных птушак з калекцыі музея (у помніку «Школа»);
  • спаленне кола на плыце!

Абавязкова наведайце мерапрыемства «Гуканне вясны» і бавіце час з задавальненнем!

Наведаць імпрэзу «Гуканне вясны» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.

Апошнія навіны Экскурсія Строчыцы