ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Мерапрыемства «Развітанне са школай - 2022»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Строчыцы

Мерапрыемства «Развітанне са школай - 2022»

27-Красавiка-2022

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Строчыцы - музей народнай архітэктуры і побыту запрашаюць ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2022», якое пройдзе 30 мая 2022 года.

Запрашаем Вас правесці апошні школьны званок, а таксама атрымаць шмат яркіх эмоцый на мерапрыемстве Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту!

Незабыўная пара школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў - усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма мерапрыемства запомніцца яркімі промнямі радасці ў апошнія школьныя дні.

Для гэтага дня была падрыхтавана праграма:

  • Экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры
  • Анімацыйныя пляцоўкі
  • Конкурсы
  • Квэст
  • Сярэднявечная пляцоўка
  • Велазона
  • Фатазона
  • Майстар-клас па народным танцам
  • Караоке
  • Дыскатэка пад адкрытым небам

Такі важны для школьніка дзень павінен запомніцца надоўга, падарыўшы яму апошнія лепшыя моманты школьнага жыцця. Разумеючы гэта, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту пастараўся зрабіць так, каб праграма была цікавай і насычанай, а таксама яшчэ надоўга запомнілася выпускнікам.

Наведаць мерапрыемства «Развітанне са школай - 2022» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.

Апошнія навіны Экскурсія Строчыцы