Навіны : «Кушлянскі фэст» у Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча «Кушляны»
«Кушлянскі фэст» у Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча «Кушляны»
31-Мая-2022Беларускі экскурсійны партал Ekskursii.by і Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» запрашаюць Вас наведаць мерапрыемства - «Кушлянскі фэст», які пройдзе 18 чэрвеня 2022 года года з 12:00.
Францішак Багушэвіч - беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, аўтар вядомых кніг - «Дудка беларуская» і «Смык беларускi». Месцы, звязаныя з жыццём вядомых дзеячаў беларускай культуры, сталі сапраўднымі месцамі сілы, дзе збіраецца энергія людзей самых розных творчых напрамкаў і Музей-сядзібы «Кушляны» не стаў выключэннем.
Фестываль «Кушлянскі фэст» пройдзе 18 чэрвеня 2022 года, на якім Вас чакае цікавая праграма:
- экскурсіі па музеі-сядзібе;
- тэатральныя пастаноўкі;
- літаратурныя квізы;
- музычна-паэтычныя нумары;
- спевы;
- танцы;
- майстар-класы;
- лекцыі, а таксама мноства іншых мерапрыемстваў на любы густ і ўзрост.
Наведаць гэты фестываль можна ў межах экскурсіі Старавіленскі шлях (Залессе-Солы-Кушляны-Жупраны), пакінуць заяўку можна тут.