ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Квэставая праграма «Сцяжынкай беларускіх рамёстваў» у гасцінічным комплексе «Панскі маёнтак Сула»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Экскурсія ў Вялікае Княства Сула

Квэставая праграма «Сцяжынкай беларускіх рамёстваў» у гасцінічным комплексе «Панскі маёнтак Сула»

20-Сакавiка-2023

Экскурсійны партал Ekskursii.by і Гасцінічны комплекс «Панскі маёнтак Сула» запрашае Вас на незабыўную квэставую праграму «Сцяжынкай беларускіх рамёстваў», якая будзе праводзіцца на тэрыторыі комплексу з 24 сакавіка па 2 красавіка 2023 года.

Вас чакае:

  • анімацыйная экскурсія-квэст «Сцяжынкай беларускіх рамёстваў», дзе Вы пазнаеце гісторыю традыцыйных рамёстваў і паўдзельнічаеце ў майстар-класах:
  • саломапляценне
  • кавальскай справы
  • ганчарства
  • ткацтва
  • валянне
  • бортніцтва,
  • выраб з цеста
  • лялечны тэатр батлейка з інтэрактывам
  • катанне на брычцы
  • гульні, скокі і бадзёры настрой!

На прыканцы квэставай праграмы кожны дзіцячы гурт атрымае салодкі падарунак ад Вялікага княства «Сула», акрамя таго для дарослых - пачастунак фірмовым спіртовым нопоем «Старка Запольская».

Наведаць незабыўную квэставую праграму «Сцяжынкай беларускіх рамёстваў» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Панскі маёнтак Сула - Рубяжэвічы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.