ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2
Экскурсія Строчыцы

Народнае свята «Саракі» у «Строчыцах»

04-Красавiка-2024

Інтэрнэт-партал Ekskursii.by і Музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашаюць 6 красавіка 2024 года на народнае свята «Саракі». Далучайцеся да традыцыйных абрадаў і вясёлых гульняў у музеі на вольным паветры!

«Саракі» – свята ў народным календары, якое прыпадае на другі дзень веснавога раўнадзенства. Магчыма, менавіта «Саракі» былі самым старажытным святам сустрэчы новага года, якое захавалася ў беларускай культуры ў наш час. «Саракі» сканцэнтравалі ў сабе практычна ўсе характэрныя рысы веснавой абраднасці – матывы пачатку года, культу продкаў, а таксама ачышчальную і ахоўную магію. Галоўным сімвалам свята з’яўляюцца птушачкі-жавароначкі, якія, па ўяўленнях нашых продкаў, і прыносілі з выраю веснавое сонца.

Наведаць мерапрыемства «Саракі» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Строчыцы», адправіць заяўку на якую можна ўжо зараз.