ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3
Экскурсія Тураў - Ляскавічы

Экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

13-Ліпеня-2024

Не выпусціце магчымасць патрапіць на займальную арніталагічную экскурсію «Уладар пярсцёнкаў», якая праводзіцца толькі адзін раз ― 20 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Перазагрузка ад гарадской мітусні гарантавана.

Экскурсія дазволіць вам пазнаёміцца з дзіўным светам птушак, навучыцца адрозніваць іх па вонкавым выглядзе і галасах, а таксама даследаваць дзікую прыроду і археалогію парка.

Праграма вельмі насычаная і не пакіне нікога абыякавым:

  • паназіраеце за самай маляўнічай птушкай Беларусі ― залацістай жмуркай у бінокль і падзорную трубу;
  • пазнаёміцеся з іншымі птушкамі Нацыянальнага парка;
  • даведаецеся, навошта кальцуюць птушак, куды яны ляцяць і цікавыя факты пра іх;
  • прыміце ўдзел у іх кальцаванні разам з арнітолагамі ў палявым лагеры;
  • прагуляецеся па маляўнічых Палескіх «Мальдывах» і знойдзеце археалагічныя артэфакты перыяду новага каменнага веку;
  • выкупаецеся ў прыгожым старым возеры пасярод белых гарлачыкаў;
  • атрымаеце магчымасць убачыць і сфатаграфаваць балотных чарапах, калі яны зробяць ласку прагуляцца па пяшчаных выдмах.

Дзень абяцае быць багатым на ўражанні, захапляльныя краявіды і прыгожыя фатаграфіі пасярод першароднай беларускай прыроды.

Для наведвання Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» вы можаце замовіць індывідуальную экскурсію «Тураў ― Ляскавічы». Для гэтага звяжыцеся з намі па тэлефоне ці напішыце ў зручны мэсанджар.

Апошнія навіны Экскурсія Тураў - Ляскавічы