ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Навіны : VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень5Люты3Сакавiк3Красавiк2Май1Чэрвень3Ліпень5Жнiвень3
Экскурсія Тураў - Ляскавічы

VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю»

12-Жнiўня-2024

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае ўсіх ахвотнікаў 17 жніўня 2024 года на VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Не выпусціце ўнікальнага шанцу ўзяць удзел у гэтай аўтэнтычнай імпрэзе!

Традыцыйна ў фэставых імпрэзах возьмуць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся: 8 раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 4 раёны Брэсцкай (Іваноўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і г.Пінск) абласцей.

У рамках фэсту адбудуцца выступы аўтэнтычных калектываў, конкурс прыгажосці «Палеская Прыгажуня - 2024», абласны конкурс драўлянай скульптуры «Ажыўшая даўніна», выстава «Паляванне і рыбалоўства», конкурс «Найдужэйшы паляшук», тэматычная лакацыя «Палессе – партызанскі край» і кінатэатр на вольным паветры, ЭтнаЗоаФэст, творчая сустрэча з пісьменнікамі, дыялогавая пляцоўка па развіцці турызму, вечаровая моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма і гала-канцэрт II адкрытага конкурсу аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання «КаверХорШоў», феерверк і інш.

Будзе арганізавана праца падворкаў кожнага палескага рэгіёна «Беларускі год – святаў карагод».

Для наведвання Нацыянальнага парка «Прыпяцкі» вы можаце замовіць індывідуальную экскурсію «Тураў ― Ляскавічы». Для гэтага звяжыцеся з намі па тэлефоне ці напішыце ў зручны мэсанджар.

Апошнія навіны Экскурсія Тураў - Ляскавічы