Навіны: Галоўная падзея турыстычнай галіны — Адпачынак 2026

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень 2 Сакавiк 1
Галоўная падзея турыстычнай галіны — Адпачынак 2026

Галоўная падзея турыстычнай галіны — Адпачынак 2026

28-Студзеня-2026

З 9 па 11 красавіка 2026 года Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» стане пляцоўкай для правядзення 28-й Міжнароднай выставы-кірмашу турыстычных паслуг АДПАЧЫНАK-2026.

Наведаўшы выставу АДПАЧЫНАK-2026, вы зможаце аднымі з першых пазнаёміцца з самымі актуальнымі турыстычнымі прапановамі і навінкамі, даведацца пра эксклюзіўныя туры і перспектыўныя напрамкі, а таксама атрымаць каштоўныя веды і практычныя парады ад вядучых экспертаў у сферы турызму. Гэта падзея стане крыніцай натхнення для будучых падарожжаў і эфектыўнай пляцоўкай для ўсталявання карысных дзелавых кантактаў.

АДПАЧЫНАK-2026 — гэта найбуйнейшая міжнародная дзелавая пляцоўка, якая аб’ядноўвае краіны, рэгіёны і турыстычныя кампаніі з усяго свету. Удзельнікі прадставяць турыстычныя прадукты і паслугі на беларускім рынку, а наведвальнікі змогуць наўпрост паразмаўляць з прадстаўнікамі міжнародных турыстычных асацыяцый, галіновых рэгулятараў і прафесійнай супольнасці.

У межах насычанай дзелавой праграмы запланаваны прэзентацыі, тэматычныя сустрэчы і абмеркаванне ключавых трэндаў індустрыі турызму. Выстава стане эфектыўнай прасторай для прасоўвання турыстычных маршрутаў і новых тураў, пошуку кліентаў і партнёраў, а таксама ўмацавання існуючых і наладжвання новых дзелавых кантактаў.