ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Экскурсія Край азёраў, касцёлаў, паркаў (Камаі - Паставы - Лучай)

старэйшыя за 18 гадоў

да 18 гадоў

Экскурсія - Край азёраў, касцёлаў, паркаў (Камаі - Паставы - Лучай)

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • білеты на ўваход
    • дом раместаваў Паставы 43 / 29
  • абед

Праграма экскурсі - Край азёраў, касцёлаў, паркаў (Камаі - Паставы - Лучай)

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Камаі (170 км)
  • Славутасць
    Славутасць Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў Камаях (вонкавы агляд)
    Ёсць у Беларусі тройка асабліва характэрных храмаў - абароннага тыпу. Адзін з іх узвышаецца на ўзгорку ў цэнтры мястэчка Камаі. Касцёл Святога Іяана Хрысціцеля пабудаваны напачатку XVII стагоддзя, ні разу не зачыняўся і не спыняў сваю працу - магутныя абарончыя вежы і трывалыя сцены берагуць яго ад бед і разбурэнняў. А берагчы ёсць што: унікальная не толькі архітэктура храма, але і найстары ў Беларусі орган, які захоўваецца тут, і палатно «Хрыстос і сірата».
  • Пераезд
    Пераезд у Паставы (18 км)
  • Славутасць
    Славутасць Пастаўскi палац Тызенгаўза (вонкавы агляд)
    Пастаўскi палац Тызенгаўза - цудоўны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, збудаваны ў стылі класіцызм. Узводзіць палац пачаў тагачасны ўласнік Паставаў Антонiй Тызенгаўз, а скончыў будаўніцтва Канстанцін Тызенгаўз - вядомы арнітолаг. Менавіта ён стварыў у палацы найпрыгажэйшы і найбагацейшы ва ўсёй Усходняй Еўропе арніталагічны музей. Акрамя музея ў палацы знаходзіліся каштоўныя гравюры і кнігі, раскошныя калекцыі карцін, сярод якіх, меркавана, былі арыгінальныя працы Леанарда да Вінчы, Рэмбрандта, Рубенса.
  • Абед
    Абед
    Па жаданню групы можа быць арганізаваны абед у г. Паставы або на страўсінай ферме.
  • Пераезд
    Пераезд у Лучай (20 км)
  • Славутасць
    Славутасць Лучайскi касцёл Святога Тадэвуша (вонкавы агляд)
    У XVIII стагоддзі ў мястэчку Лучай жыла ў сваім палацы вельмі адукаваная жанчына - Эльжбета-Магдалена Пузыня (княгіня Агінская). Займалася яна астранамічнымі назіраннямі і зрабіла значны ўнёсак у аснаванне абсерваторыі пры Віленскай езуіцкай акадэміі. А ў Лучаі, разам з братам Тадэвушам Агінскім, заснавала пышны езуіцкі касцёл. Ён увасобіў у сабе стыль барока і рысы класіцызму. А інтэр'еры яго ўпрыгожваюць выдатныя размалёўкі ў тэхніцы «грызайль». Тутака ж размешчаны і першы ў свеце помнік Бенедыкту XVI.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (175 км)
  • Заканчэнне экскурсіі