Мінскі трактарны завод
Мінскі трактарны завод – флагман машынабудавання Рэспублікі Беларусь. МТЗ вядзе свой летапіс з 1946 года – ён насычаны падзеямі гісторыі стварэння, развіцця і станаўлення завода. І цяпер прадпрыемства гатова апусціць заслону і паказаць «закуліссе». Вы пройдзеце па вуліцах прадпрыемства, дзе ёсць свае прыпынкі, ходнікі і інфраструктура. Вы ўвойдзеце ў цэхі, дзе робяць дэталі з дакладнасцю да мікрона. Непасрэдна перад Вамі, на канвеерах будуць ажываць трактары з сусветным імем «BELARUS». А вось мадэлі, якія раней сышлі з іх, Вы ўбачыце на выстаўнай пляцоўцы, дзе можна зрабіць уражальныя фота ў кабіне «Беларуса», і ў скверы 70-годдзя МТЗ – там прэзентавана вельмі незвычайная фота-экспазіцыя і «першынец» Мінскага трактарнага завода.