ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Акунанне ў Белавежскую пушчу з праектам Forest Space - Прастора лесу

Студзень7Люты13Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень13Жнiвень11Вераснь12Кастрычнiк9Лiстапад9Снежнь9
Акунанне ў Белавежскую пушчу з праектам Forest Space - Прастора лесу

Акунанне ў Белавежскую пушчу з праектам Forest Space - Прастора лесу

26 Лютага 2024 - 31 Снежня 2025

Forest Space - гэта вэб-платформа, якая інтэрактыўна распавядае аб міфалогіі самага старога лесу Еўропы - Белавежскай пушчы , праз візуальную карту з 360-відэа і аўдыё-аповяд з анімацыяй аб міфалагічных істотах, якія раней жылi у гэтых месцах.

Белавежская пушча - гісторыка-геаграфічны аб'ект, які пралягае на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Карані дрэў распасціраюцца на тысячы кіламетраў, ствараючы шырокую экасістэму, адзіны арганізм. На яго тэрыторыі размяшчаюцца множныя музеі, зоны адпачынку, таксама існуюць гадавальнікі, якія захоўваюць флору і фауну пушчы. У цэлым, у яе межах сканцэнтравана шматвекавая гісторыя.

Мэты праекта Forest Space :

  • Папулярызацыя культуры і міфалогіі праз прыцягненне ўвагі да Белавежскай пушчы - самага старога ў Еўропе лесу.
  • Адсочванне змены ландшафту з цягам часу на унікальных архіўных фотаздымках .
  • Імкненне расказаць пра важнасць Белавежскай пушчы і аб абароне яе прыроды.
  • Захаванне пушчы - галоўная місія!

Праект дазваляе акунуцца анлайн праз інтэрактыўную карту Белавежскай пушчы ў міфы і легенды запаведнага лесу. Асаблівы акцэнт зроблены на міфах і легендах, якія былі неад'емнай часткай жыццё нашых продкаў. Рухайцеся па інтэрактыўнай Карце міфаў і Вы даведаецеся аб такіх містычных жыхарах рэліктавага лесу, як:

  • Ліха аднавокі;
  • Пушчавiк - старэйшы брат Лесавіка;
  • Вегетандры і Яндарумы;
  • Жывыя вуллш;
  • Русалкі;
  • Лясун - дух-ахоўнік лесу;
  • Пчальніковы дух (Чорт);
  • Баба Яга;
  • Вадзянік;
  • Зазоўка.

Сайт дазваляе адсачыць статыстыку, якая падрыхтавана на аснове навуковых крыніц нацыянальнага парку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Вы можаце даведацца звесткі пра сярэдні ўзрост дрэў, дынаміку плошчы пушчы, інфармацыю аб высечцы лесу і іншыя цікавыя дадзеныя.

Для аматараў незвычайных тэстаў праект Forest Space падрыхтаваў пытанні, адказаўшы на якія можна даведацца «Якая ты істота з міфаў?».

Forest Space быў падрыхтаваны ў рамках праекта MATCH, узнагароджаны ў міжнароднай праграме Culture for Local Development, рэалізаванай Інстытутам Адама Міцкевіча ў Варшаве і Еўрапейскім Цэнтрам Салідарнасці ў Гданьску.