ekskursii.by

Экскурсіі па Беларусі - Беларускі экскурсійны партал

Праверыць заяўку

Фальклорнае свята «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзіму»

Студзень7Люты13Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень13Жнiвень11Вераснь12Кастрычнiк9Лiстапад9Снежнь9
Фальклорнае свята «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзіму»

Фальклорнае свята «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзіму»

Ліда , Народнае свята 20 Чэрвеня 2021

Аграгарадок Ваверка невыпадкова абраны месцам правядзення фальклорнага свята «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзіму». Менавіта ў гэтым месцы захаваліся даўнія традыцыі беларускага ткацтва. Падчас свята вы пазнаёмецеся з мясцовымі жанчынамі-ткачыхамі Шабельскай А.А., Танкевіч М.М., Ясюкайціс Т.Ю. Майстрыхі прадставяць калекцыі сваіх ручнікоў, падзеляцца сакрэтамі ткацтва і вышыўкі. Калекцыі майстрых, ад якіх немагчыма адвесці вока, уключаюць белыя фактурныя ручнікі – традыцыйнае ткацтва Лідчыны. Прыгажосць іх у высокай якасці, дакладнасці выканання, эфектнай светлацені. Гасцей свята чакаюць майстар-класы, песні, гульні, конкурсы, побытавыя танцы. Госці змогуць акунуцца ў самабытную творчасць фальклорных калектываў і аматарскіх аб’яднанняў.

Месца: Лідскі раён, аграгарадок Ваверка
Час: 20 чэрвеня 2021 года