- Галоўная
- →
- Навіны
Фэст электроннай музыкі «Абалона»
Фэст электроннай музыкі «Абалона»
Калі звыклы рытм горада змяняецца бітам, а бераг ракі пачынае жыць па сваіх правілах — значыць, пачынаецца фэст электроннай музыкі.
На маляўнічай абалоне ракі Віцьба завернецца маштабная прастора, дзе музыка не проста гучыць, а задае пульс усяму вакол. Тут суседзяць некалькі музычных сцэн, спартовыя пляцоўкі для тых, кому мала танцаў, фудкорты для аднаўлення сіл і творчыя майстроўні — на выпадак, калі натхненне накрые паміж сэтамі.
Галоўная роля, вядома, у электроннай і танцавальнай музыкі: магутныя сэты, глыбокія басы і рытмы, якія складана слухаць стоячы — ногі самі ведаюць, што рабіць. Гэта той самы выпадак, калі «зайсці на хвілінку» ператвараецца ва «ужо развіднела».
Фэсць на Віцьбе — гэта больш, чым музыка. Гэта дзень і ноч, калі прастора дыхае воляй, ежа робіцца смачней, а настрой — бачна гучней. Прыходзьце, калі гатовы танцаваць, дзівіцца і праверыць, наколькі далёка можа панесці добры біт!
Месца: ДУ «Цэнтр культуры Віцебск», г. Віцебск, вул. Маякоўскага, 1Час: 29 - 30 жніўня, 2026 года